Зямны акіян
Шрифт:
БЛЫХА
КОНІК
ДЭЛЬФІН
МЕДУЗА
РАК
КАРП
ГОЛУБ
ПАЎЛІН
ІБІС
АЛКАГОЛІ
(1898–1913)
ЗОНА
(Паэма)
О Эйфель, наш пастыр — стальны чалавеча, Нарэшце ад свету старога стаміўся і ты. Раніцай гэтай гуртамі авечак Бляюць над ракою масты. Табе надакучыла жыць сярод рымлян і грэкаў антычных, Аўтамабіль тут здаецца істотай адсталай, апалітычнай. Толькі рэлігія — гэта яшчэ ў навіну, яшчэ не за бортам, Як і ангары нядаўна адкрытага аэрапорта. Спее ў Еўропе пасеў хрысціяпства — ніяк пе даспее. Вы, папа Пій, хоць дзесяты, а самы сучасны з усіх еўрапеец. Ты ж, на каго пазірае праз вокны ўвесь горад, угнуў галаву — Сорам ці грэх цябе мучыць? Ты не зайшоў у царкву. Стаў каля тумбы, чытаеш афішы крыклівага свету. Вось вам паэзія раніцы гэтай, а проза — ў газетах. За дваццаць сантымаў — паўтома забойства, крымвышуку і паліцэйскіх аблаў, Здымкаў персон знакамітых і тысяча розных аб’яў. Раніцай я тую вуліцу бачыў, вось назву забыў у хадзьбе, Сонца на ёй трапятала, быццам на меднай трубе. Чуў, як сірэна правыла тры разы — пара на работу! І запрагалася цяглае быдла у ярмо па суботу: Людзі фабрычныя, тэхперсанал і красуні кантор — сакратаршы У будні чатыры разы прабягаюць і кросы і маршы, То на работу трушком, то спяшаць па сігналу «канчай!» Полудзень з’есці ў кафэ — бутэрброд свой і чай — I — цераз вуліцу зноў у ярмо, аж пакуль не дахаты. Іх па дарозе са сцен атакуюць афішы, плакаты — Клічуць, крычаць, спакушаюць і лаюцца ўслед, Як папугаі. I ўсё-такі, гэта — мой свет. Я люблю тую вуліцу абаяльную, індустрыяльную, Дзесьці паміж Омап-Т’евілем і авеню дэ Тэрна. У Парыжы яна Шуміць ад відна да відна. Вось яна, маладая, ты ж толькі ва ўзросце дзіцяці, У блакітнае з белым прыбрала цябе твая маці. Ты — набожны, пачуццяў душа твая поўная, Разам з сябрам Далізам Рэнэ захапляешся помпай царкоўнаю. Вечар. Дзевяць гадзін. Ледзь сінее газніца. З дартуара пабеглі крадном да світання ў капліцы маліцца, I тады глыбінёй аметыста — адвечнай, яскравай, Загарыцца ў тваім уяўленні хрыстова слава. Гэта — кветка лілеі, паходні агонь непагасны, Гэта — светач, і ў светача рыжага воласу пасмы, Гэта — сын бледнатвары няўцешнай пакутніцы маці, Гэта — вечназялёнае дрэва ўсіх літургій і пацер, Гэта — гонару, вечнасці мера па роду і віду, Гэта — эорка шасціканцавая Давіда; Гэта — бог, што ў пятніцу памірае, А ў нядзелю ўваскрасае; Гэта — той наш Хрыстос, што ўзнімаецца ў неба бязмежную сінь, Пабіваючы ўсе заваёвы вяршынь і вышынь. Зрэнка вока — Хрыстос… О дваццатая зрэнка — наш век! Стаўшы птушкай, вышэй за Хрыста узляціць твой акрылены сын — Чалавек. Д’яблы з пякельнага кодла падымуць галовы, як змеі, Засыкаюць: «Ён пераймае ўсё ў Шымана-мага з былой Іудзеі!» Чэрці закрэкчуць, як жабы вясною на лёдзе: «Раскрыжаваць яго трэба! На крыж! Крылы ж украў гэты злодзей» З лямантам рынуць анёлы ў вышыні да першага там летуна: «Вось табе й на!» Ікар і Янох, і Ілья, Апалоній з Ціяна Падлятаюць да першага аэраплана. Праўда, часам яны віражыруюць: трэба ж дарогу Даць і такім, што святыя дары перакідваюць богу. Вось, не залопаўшы крыллем, зніжаецца — сеў самалёт. Ластаўкі спуджаны, тысячы іх уздымаюцца ў лёт, З карканнем-граем чароды варон пакідаюць вярбу, З Афрыкі — ібіс пяшэчкам дадому, за ім — марабу. Рох крыважэрны, апеты на ліры і ў рытмах тамтама, Кіпцямі сцяў галаву сама першую — чэрап Адама. Клёкат у небе — арліны там злёт, пераклічка, Пырскае блошкай з Амерыкі і калібры-невялічка; Доўгія, зграбныя пі-і з Кітая вяртаюцца — Крылца ж адно, і яны толькі ў пары ў паветра ўзнімаюцца. Нарэшце і голуб — дух цноты з аліваю міру Пад пільнан аховай паўліна і птушкі пад назваю — ліра. Фенікс шугнуў, як касцёр, і на небе далёка і блізка Зоркі аслеплі — засыпаў жа вочы ім прыскам. Нават сірэны, пакінуўшы свой небяспечны праліў, Тройцай плывуць і спяваюць чароўны матыў. Фенікс, арлы і пі-і-аднакрылкі з Кітая — Кожны з крылатай машынай зрадніцца жадае… Вось ты ў Парыжы. Натоўп цябе сціснуў, і сам ты не свой, Статак аўтобусаў мыкае побач з табой. Смутак кахання пятлёй тваю глотку сціскае, Быццам ніхто ўжо цябе не прыгорне і не пакахае. Ты калі б жыў у мінулым стагоддзі,— у манастыр бы пайшоў. А сёння, ў хвіліну цяжкую, не да напышлівых слоў. Ты з сябе насміхаешся: Як пякельны агонь, смех патрэсквае твой,— Іскры смеху пазалацілі Жыцця твайго зрэбпы сувой; Ён вісіць, той сувой, у музеі халодным і змрочным, Часам глянуць на гэту рэліквію мы, пілігрымы журботныя, крочым. Ты цяпер у Парыжы. Тут жанчып пепрыстойных сустрэнеш нямала. Так было (не хачу ўспамінаць!), калі ў нас прыгажосць заняпала. Нотр-Дам у агпях ліхаманкавых бачыў я ў Шартры, I крывёю сваёй Сакрэ-Кёр заліваў мяне там па Манмартры; Я хварэю тады, калі чую шчаслівыя словы (не трэба, не трэба!), Ад кахання пакутую, як ад хваробы ганебнай. Вобраз гэты стаў смуткам, бяссонніцай, горам тваім, Ён заўсёды з табою, і заўсёды ты з ім. Вось на беразе мора Міжземнага сустракаеш ты сонца ўзыход, Тут лімонныя дрэвы цвітуць круглы год. Ты плывеш на чаўне, і сябры твае рады, як дзеці. Першы з Ніццы, з Ментоны — другі, ну а з Турбіі — трэці. Раптам жах ахапіў: асьмінога мы ўбачылі ў бездані сіняй. Рыба — вобраз збавіцеля — вынырнула з багавіння. А сягоння, паэт, ты ўжо ў доме заезным жывеш каля Прагі, На стале тваім ружа, ты шчаслівы ад весняе прагі, Адрываешся ты ад сваёй пісаніны, ад прозы, I на ружу глядзіш — ад пачуццяў сваіх нецвярозы. Ты жахнуўся ў саборы святога Віта: на агатах скакаў твой цень, Смуткаваў ты няўцешна ў той дзень. Ты нагадваеш Лазара — боскага ўгодніка, мой галубок. Глянь ты — стрэлкі гадзінніка ў даўнім яўрэйскім квартале пайшлі ў адваротны бок,— І жыццё тваё гэтак жа сама назад павярнула павольна; Падыміся ў Градчаны і ўслухайся вечарам вольным, Як там чэхі спяваюць — піўніцы аж глухнуць ад хору! Аб Марселі ўснаміны твае — кавуны, іх там цэлыя горы. Вось у Кобленцы ты — у атэлі вядомым, Ты у Рыме, пад дрэвам японскім усеўся, як дома. Амстэрдам памятаеш? Там шчасце к табе пераходнае танна зусім перапала, А яна ж за студэнціка з Лейдэна замуж пайсці абяцала. У бядняцкім квартале маленькі пакойчык здавалі нам бедныя людзі, Там правёў ты тры дні і тры ночы і гэтулькі потым у Гудзе. Ты ў Парыжы пад следствам. Ну дзе вы падобнае чулі? Як злачынцу якога, паэта ў кутузцы замкнулі! Пабываў ты ў вандроўках тужлівых і радасна-простых Да таго, як уцяміў прыкметы няпраўды і ўзросту. Я і ў дваццаць і ў трыццаць гадоў у пакутах кахаў, Жыў, нібыта вар’ят, час дарэмна губляў. Я на рукі свае не адважуся глянуць. Рыдаць я гатоў — Па сабе, па каханай, Па ўсім, што палохала так на развілках гадоў! Аглядаеш э тугой эмігрантаў — былі ж яны колісь людзьмі: Богу моляцца тут, а жанчыны з запазухі кормяць малечаў грудзьмі. Беспрацоўная армія, танны заморскі тавар. Затхлы пах і смурод напаўняюць вакзал Сен-Лазар; Яны вераць у зорку сваю, як біблейскія магі, у ласку нябёс, Спадзяюцца найбольш зарабіць на зямлі Аргенціны, I вярнуцца ў краіну сваю, калі толькі злітуецца лёс. Вось сям’я перавозіць падабенства чырвонай пярыны, Запаветны свой скарб на далейшы прыход у Парыж. А пярына, як нашы жаданні, адзін толькі прывід-фетыш. Частка тых эмігрантаў асядзе і спыніцца тут, Будуць жыць у трушчобах, спазнаўшы ўсю горыч пакут. Я іх часта тут бачыў на вуліцы ўвечары; гэтыя арыстакраты Выпаўзаюць з каморак падыхаць паветрам I сядзяць, як на шахматнай дошцы квадраты. Тут і крамаў яўрэйскіх нямала; і у крамах між кіпаў тавару Бачыш жонак купцоў ў шыньёнах, худых, бледнатварых. Ты стаіш між гаротных за стойкаю бара паганага, П’еш халодную каву гатунку таннага. Ноччу ты ўжо ў віры-гушчары рэстарана, Дзе жанчыны — жанчынамі і не такія ўжо злосныя — Дапякаюць і ім, бестурботным, турботы розныя. Нават з-за самай брыдкай пакутуе яе каханы. Вось адна з іх сержанта дачка, на востраве Джэрсі ён служыць, Рук яе я не бачыў — я гладзіў іх — патрэскаліся ад сцюжы; Цела — калісьці на ім загаіліся раны: Шрамы, рубцы, па спіне ўперамежку. Шкада мне гэтай дзяўчыны са штучнай усмешкай. Ты ў адзіноцтве. I ўжо набліжаецца ранак. Малочніцы звоняць бітонамі: мокра на вуліцы, слізка. Ноч незаўважна пайшла, як з пасцелі метыска, Смуглая скура, прычоска кудравая, чорная — Гэта Фердзіна ўпартая ці Леа пакорная. І ты п’еш, як жыццё сваё, п’еш алкаголь. I як гарэлка, цябе ап’яняе жыцця твайго боль. Пеша пляцешся дадому. Маўклівае неба чарпее. Спіш у кампапіі ідалаў, што з Акіяніі і Гвінеі. Усе яны, як і Хрыстос,— толькі іншае формы аблічча, Богі цьмяных надзей, богі без арэола вялічча. Бывай, бывай, Сонца з перарэзаным горлам! МОСТ МІРАБО
ПЕСНЯ НЯШЧАСНАГА У КАХАННІ
*** Багата загінула розных багоў…
АДКАЗ ЗАПАРОЖСКІХ КАЗАКОЎ КАНСТАНЦІНОПАЛЬСКАМУ СУЛТАНУ
*** О Млечны Шлях — ты светлы брат…
АННІ
МАРЫЗІБІЛЬ
Поделиться:
Популярные книги
Орден Архитекторов 3
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бандит 2
2. Петр Синельников
Фантастика:
боевая фантастика
5.73
рейтинг книги
Магнат
4. Подкидыш
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 7
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 2
2. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Охотник на демонов
2. Живой лёд
Фантастика:
боевая фантастика
5.83
рейтинг книги
Возмутитель спокойствия
1. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 17
17. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Сталин
1190. Жизнь замечательных людей
Документальная литература:
биографии и мемуары
4.50
рейтинг книги
Хозяин Теней 4
4. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Proxy bellum
5. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Газлайтер. Том 14
14. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Я все еще не царь. Книга XXVI
26. Дорогой барон!
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00