Зямны акіян

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Зямны акіян

Зямны акіян
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

ЗОРКА АПАЛІНЭРА

Людзі будучых дзён, хоць калі-нікалі

Успамінайце мяне: жыў паэт на зямлі,

Калі з тронаў ляцелі старчма каралі.

З паэмы «Вандэм’ер»

Апалінэр Гіём — сын Апалона. Імя, якое моцна вабіць людзей, улюбёных у сапраўдную паэзію.

Шлях паэта, лёс паэта быў нялёгкі, складаны. Былі фармалістычныя эксперыменты на пачатку творчасці, былі блуканні.

Але засталося другое — паэзія. I гэта — галоўнае.

Апалінэр. Наватар па сваёй сутнасці, па свайму духу. Ёп адважна ламаў старыя паэтычныя каноны. Адкрыццё давалася цаной цяжкіх пошукаў.

Кнігі паэзіі «Бестыярый або Картэж Арфея», «Алкаголі», «Каліграмы» — адсюль ідзе рэалістычная традыцыя ў сучаснай французскай паэзіі.

…Цікавая радаслоўная паэта. Яго продкі — Кастравіцкія па лініі маці — паходзілі з Беларусі. Жылі яны ў маёнтку Дарашковічы, пад Навагрудкам і сябравалі з сям’ёй вялікага польскага паэта Адама Міцкевіча.

Прабабцы Апалінэра — Людвісі Кастравіцкай — Міцкевіч прысвяціў верш «Матрос», дзе ёсць радкі:

Загінуць не можа краіна, Дзе жонкі і дзевы такія!

Дзед паэта — Міхаіл-Апалінарый — дробнапамесны, збяднелы дваранін, штабс-капітан рускай арміі, быў чалавекам дэмакратычных, перадавых ідэалаў. Ён разам са сваімі братамі Юзэфам і Адамам прымаў удзел у паўстанні 1863 года. Адзін брат быў высланы царскімі ўладамі ў Сібір, другі — у Арэнбург, Міхаілу-Апалінарыю ўдалося разам з сям’ёй уцячы ў Італію.

Будучы вялікі паэт Францыі нарадзіўся ў Рыме 26 жніўня 1880 г. Ён быў пазашлюбным сынам Ангелікі Кастравіцкай.

Амаль усё жыццё Апалінэр, як патомак рэвалюцыйнага эмігранта, не меў юрыдычных правоў. Толькі за восем дзён да ранення на фронце, 9 сакавіка 1916 г. ён атрымае французскае грамадзянства. Паэт і грамадзянін, які прынёс вялікую паэтычную славу Францыі, павінен быў сваёй крывёй (на фронт ён пайшоў добраахвотнікам) дабівацца юрыдычнага становішча ў грамадстве…

Першыя творы Апалінэра з’явіліся ў французскім друку ў 1901 г. пад сапраўдным прозвішчам — Вільгельм Кастравіцкі. Праз год, у сакавіку 1902 г. упершыню з’явіўся твор, падпісаны літаратурным імем — Апалінэр.

Юнацкія і маладыя гады паэта прайшлі ў беднасці, нястачы. Ён быў канторшчыкам, хатнім настаўнікам, фактычным аўтарам некаторых ананімных твораў. Ён працаваў на нейкага Энара і пісаў замест яго раман. Але гэта ўсё мала выратоўвала ад паўгалоднага існавання.

Дзякуючы сваёй маці, Апалінэр назаўсёды захаваў у сваім сэрцы любоў да Расіі, Польшчы і іншых славянскіх краін.

Маці паэта — А. Кастравіцкая ў 1899 г. жыла ў атэлі ў Парыжы пад рускім прозвішчам Вольгі Карпавай.

Некаторыя даследчыкі літаратуры сцвярджаюць, што дзед Апалінэра і бацька беларускага паэта Каруся Каганца (Казіміра Кастравіцкага) былі стрыечнымі братамі.

Першая кніга Апалінэра «Бестыярый або Картэж Арфея» была выдадзена ў Парыжы ў 1911 г. тыражом 120 экземпляраў.

Кожны верш з’яўляецца подпісам да малюнкаў мастака Рауля Дзюфі.

Некалі «бестыярыі» — казачныя сярэдневяковыя кнігі пра жывёл — былі вельмі распаўсюджаны ў Францыі. «Картэж» або світа Арфея мае на ўвазе міфічнага паэта Арфея, які сваімі песнямі зачароўваў нават дзікіх звяроў.

У кароткіх вершах гэтай кнігі ёсць дасціпная, накшталт прыказкі ці частушкі, народная ацэнка маральных і палітычных катэгорый і разуменняў.

Сваю першую кнігу паэт прысвяціў французскаму пісьменніку Элеміру Буржу, аўтару рамана «Птушкі адлятаюць, кветкі вянуць». Герой рамана, рускі па паходжанні, змагаецца на баку парыжскіх камунараў. Гэта прысвячэнне паказальна для разумення палітычных ідэалаў Апалінэра.

Другая паэтычная кніга «Алкаголі» адкрываецца паэмай «Зона». Паэт нібы размаўляе сам з сабой: ён малюе шырокія карціны жыцця беднякоў, горкага лёсу эмігрантаў.

Зона Парыжа — рабочае прадмесце, кварталы, якія паэт супрацьстаўляе шыкоўным парыжскім вуліцам. I разам з тым «Зона» — трагедыйная аўтабіяграфія Апалінэра.

Заключны акорд паэмы гучыць як набат:

Бывай, бывай, Сонца з перарэзаным горлам!

З гэтым пераклікаюцца смела наватарскія словы з паэмы «Вандэм’ер»:

Я — глотка Парыжа!

Глыбіня пачуццяў, шырыня абагульненняў, ярка публіцыстычныя вобразы гэтых дзвюх паэм сугучныя творам Уладзіміра Маякоўскага. Гэта — паэзія аднаго і таго ж размаху.

Кніга «Алкаголі» выйшла з друку ў 1913 г. Назву кнігі раскрываюць радкі з паэмы «Зона»: «I ты п’еш: як жыццё сваё, п’еш алкаголь. Як гарэлка, цябе ап’яняе жыцця твайго боль».

У гэты зборнік уключаны вельмі эмацыянальныя, тонкія па сваіх пачуццях вершы з паэтычнай сюіты «Песня няшчаснага ў каханні». Яны з’яўляюцца лепшым узорам сусветнай любоўнай лірыкі.

Тут жа змешчаны «Адказ запарожскіх казакоў канстанцінопальскаму султану». Верш напісаны смела, сакавіта, сапраўды ў казацкім, вольналюбівым духу. Ці ведаў Апалінэр, апрача фальклорнага варыянта «Перапіскі» запарожцаў з турэцкім султанам, аб існаванні вядомай карціны Рэпіна? Ёсць падставы думаць, што ведаў. Мастак закончыў сваю адзінаццацігадовую работу над «Запарожцамі» ў 1891 г. А ў 1900 г. у Парыжы адбылася сусветная мастацкая выстаўка, куды прыязджаў і сам Рэпін. Памянёны верш Апаліпэра быў напісапы ў 1904 г.

Дарэчы, у 1904 г. Апалінэр пазнаёміўся ў Парыжы з мастаком Пікасо і пасябраваў з ім на ўсё жыццё. Апалінэр сам маляваў, пісаў артыкулы пра жывапіс, пра творчасць Пікасо і наогул вельмі цікавіўся навейшым мастацтвам.

У 1916 г. Пікасо, уражаны выглядам раненага на фронце Апалінэра, стварыў партрэт паэта: суровы твар, забінтаваная галава. Такога Апалінэра мастак бачыў упершыню. Паводле ўспамінаў сяброў, Апалінэр у жыцці быў вельмі вясёлы і дасціпны, да яго заўсёды цягнуліся людзі, ён быў у цэнтры шумных кампаній, дыскусій.

Комментарии:
Популярные книги

Барон диктует правила

Ренгач Евгений
4. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон диктует правила

Гранит науки. Том 3

Зот Бакалавр
3. Героями не становятся, ими умирают
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Гранит науки. Том 3

Дважды одаренный. Том III

Тарс Элиан
3. Дважды одаренный
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том III

Эволюционер из трущоб

Панарин Антон
1. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб

Как я строил магическую империю 3

Зубов Константин
3. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
постапокалипсис
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 3

Князь Андер Арес 4

Грехов Тимофей
4. Андер Арес
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 4

Законник Российской Империи

Ткачев Андрей Юрьевич
1. Словом и делом
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Законник Российской Империи

Комбинация

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Комбинация

Имя нам Легион. Том 15

Дорничев Дмитрий
15. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 15

Чужак из ниоткуда

Евтушенко Алексей Анатольевич
1. Чужак из ниоткуда
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чужак из ниоткуда

Сирийский рубеж 3

Дорин Михаил
7. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сирийский рубеж 3

Матабар III

Клеванский Кирилл Сергеевич
3. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар III

Московское золото или нежная попа комсомолки. Часть Вторая

Хренов Алексей
2. Летчик Леха
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Московское золото или нежная попа комсомолки. Часть Вторая

Кодекс Охотника. Книга ХХ

Винокуров Юрий
20. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга ХХ