Фаўст
Шрифт:
Фаўст (спачатку разгневаны, потым супакоены, сам сабе)
Не заклінай! Бо выклічаш бяду!Турбота
Падпаўзаю я нячутна, Уладару я магутна І па-рознаму чыню Сваркі, бойкі, калатню. На палях, у моры, лесе Мой праклён у сэрца ўлезе. Я не пешчу, не лагоджу І да ўсіх сама прыходжу. Ты што, не ведаеш турботы?Фаўст
Я ўсё жыццё імчаў бягом, Хапаў з налёту асалоды, Пустыя абмінаў прыгоды, Нектар кахання піў нагбом, Што ўзяць не мог, таго не браў! Жадаў, задавальняў свае жаданні, І зноў жадаў, і ў бурным парыванні Шукаў вялікіх, важных спраў, Па свеце бег як апантаны — Цяпер я стаў разважлівы, рахманы. І хоць прайшоў я цалкам круг зямны, Але ж яшчэ не горне да труны. Дурны, хто марыць, што туды ён пойдзе І там братоў сваіх духоўных знойдзе! Калі дапытліва пражыць, Дык гэтым светам можна даражыць, Бо ўсё спазнанае мы можам уяўляць, А вечнасць нам не дадзена спазнаць. Мудрэц адлічвае гады свае, Яго з дарогі вечнасць не саб’е. І ён у руху гэтым і трывозе Не спыніцца здаволены на паўдарозе.Турбота
Хто супроць маёй улады — Свету беламу не рады, Бо таго я днём і ноччу Цемрай вечнаю марочу, Вочы й зоркаму я выем. Хай ён скарбамі ўладае, Хай ён талент рэдкі мае,— Будзе ён як старац з кіем: Ў шчасці ўцехі ён не знойдзе, Пры багацці — з торбай пойдзе, Пільным справам і работам Ён заўсёды скажа: «потым». Пройдзе часу — мала-многа, Бач, не зроблена нічога.Фаўст
Чаўпеш пустое без канца; Пакінь! Твой знаю нораў подлы! Задураць нават мудраца Твае літаніі і модлы.Турбота
Што рабіць? Куды падацца? — Сам не можа дапытацца. Ходзіць лесам, ходзіць полем, Кожны крок даецца з болем, Ён правальваецца ў багну, Траціць ён, чаго так прагнуў, Захліпаецца ў той багне, За сабою іншых цягне, Сам сабе і людзям лішні, І нядужы, і няўвішны Дажывае ўжо свой век, Як руіна, чалавек. А бязмэтныя блуканні, Ды бясконцыя ваганні, Ды благія прадчуванні — Гоняць грэшнага яны Проста ў пашчу сатаны.Фаўст
Злавесны прывід! Ты людскі наш род Грызеш, і мучыш, і куеш нам путы, І дзень пры дні за годам год Пляцеш нам сетку гора і пакуты. Ад дэманаў не лёгка мне ўцячы: Знаходзяць нас усюды дзеці смуты, Табе ж, Турбота, не перамагчы — Мой дух, мой розум, мой пачын раскуты!Турбота
Ну, мне пара, а ты сваё пляці. Цябе пакіну я з праклёнам; Звычайна слепнуць пры жыцці, А ты аслепні перад сконам.(Дзьмухае на яго.)
Фаўст (аслеплены)
Глыбее ноч, няма ўжо ёй упыну, Але ў душы гарыць мая зара. Перад сабою бачу цемрадзь, дамавіну, Аднак не ў цемры думка ўладара. Паўстаньце, слугі, тут, рука ў руку, Збірайцеся на талаку, Рыдлёўкі ўзяўшы і ламы, Намечанае мусім скончыць мы. І пакажыце працу мне сваю, А я за платаю не пастаю. Дзе дух адзінства й сотні рупных рук — Там план вялікі здзейсняць без прынук.Вялікі двор перад палацам
Паходні. Наперадзе Мефістофель як наглядчык работ.
Мефістофель
Станоўцеся напагатоў, Нягеглыя лемуры, З касцей і жыл, валос, храсткоў Сатканыя натуры.Лемуры{249} (хорам)
Бяжым, ляцім на голас твой, Нясуць нас борзда ножкі. Ты надзяліў бы нас зямлёй, Дай нам зямліцы трошкі. Мы збегліся, каб дагадзіць, З рыдлёўкамі, з каламі, А што рабіць, а што чыніць — Скажы, камандуй намі.Мефістофель
Рабіце ўсё на свой капыл, Рыдлюйце, не шкадуйце сілы, Даўжэйшы ніцма ляж у пыл,— Ты будзеш меркай для магілы. Капайце дол так, як спрадвеку Яго капаюць чалавеку — Бо, як ты ні круці, з палаца Пара ў зямлю перабірацца.Лемуры (капаюць з крыўляннем і выкрутасамі)
Калісь і я прыўдала жыў І бавіўся заўзята, Кахаў, сваволіў, не тужыў — Жыццё ішло, як свята. Ды старасць подлая цішком Падставіла кульбаку, І спатыкнуўся я, і ўжо — Магіла небараку.Фаўст (выходзіць вобмацкам з палаца, трымаючыся за плот)
Як стук рыдлёвак лашчыць слых! Як спорна праца йдзе! Тут скора Вялікі мол разрэжа мора І спыніць гвалт стыхіяў злых — Ён будзе міратворчаю мяжой.Мефістофель (убок)
Калі тут выйгрыш чый, дык толькі мой! Твой мол, канал, твае палацы Не варты ўкладзенае працы — Нептун зруйнуе ўсё, бо ён жа чорт! Як ні стварай, а вынікі благія, Тут з пеклам заадно стыхія, І пойдзе прахам свет, як гэты порт.Фаўст
Наглядчык!Мефістофель
Тут!Фаўст
Сачы і дбай, Працоўнай сілы здабывай, Грашыма, ласкай заахвоць, Прынукаю ці іншым ладам, І да мяне штодзень з дакладам Аб выніках работ прыходзь.Мефістофель (напаўголаса)
Поделиться:
Популярные книги
Ермак. Регент
10. Ермак
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Казачий князь
5. Шатун
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Император Пограничья 7
7. Император Пограничья
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 7
7. Безбожник
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXIII
33. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Воплощение Похоти
1. Воплощение Похоти
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том IV
4. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля
1. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 11
11. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 3
16. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Локки 9. Потомок бога
9. Локки
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
героическая фантастика
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXXVII
37. Неудержимый
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXVII
27. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 10
10. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
фантастика: прочее
5.00