Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

(Выходзіць.)

Імператар

Цяжар грахоў маіх і чортава падмога Каштуюць дорага, ўчыняюць шкоды многа.

Архіепіскап (вярнуўшыся, з глыбокім паклонам)

Зламысніку таму і ўсёй ягонай плойме Ты абяцаўся даць зямлю ў прыбрэжнай пойме, Дазволь жа нам, царкве, каб успраменіць змрок — І там падаткі браць, і чыншы, і аброк.

Імператар (з прыкрасцю)

Зямлі няма яшчэ, яна ж, зямля, у моры.

Архіепіскап

Абы нам права мець — не ўсякі вынік скоры! Не отрецыся бо словесем вес творить.

Імператар (адзін)

Я так дзяржаву ўсю патраплю раздарыць.

Акт пяты{247}

Адкрытая мясціна

Вандроўнік

Вось яна навокал хаты Ліпак дружная сям’я; І пад іх густыя шаты Зноў вярнуцца рады я. Вось прытулак той шчаслівы, Што мне даў калісьці лёс. Тут я жыў, калі бурлівы Вал марскі мяне прынёс. Ці гаспадары жывыя? Ці ўжо кончыўся іх час? — Бо яны ж былі старыя, Як іх стрэў я першы раз. Людзі шчырыя! Мо ў дзверы Ціха стукнуць? Завітаць? Мо яшчэ ў святым даверы Рады вы дабром прыняць?

Баўкіда (вельмі старая бабулька)

Ціха, не будзі яго ты, Хай стары мой адпачне, Ад нялёгкае работы Набярэцца сілы ў сне.

Вандроўнік

Помніш? Ты мяне калісьці З мужам разам, як магла, Не шукаючы карысці, Даглядала, берагла. О Баўкіда! Ледзь жывога Адхадзіла ты мяне.

Уваходзіць дзед.

Філемон! Твая падмога Скарб вярнула з мора мне. Ваша ўгледзеў я акенца І пачуў званы царквы. Ратавальнікі тапельца — Вы адны і толькі вы. Дайце ж зноў мне падзівіцца На ўзбярэжжа і прыбой, Пакланіцца, памаліцца, Мір адчуць усёй душой.

(Ідзе па дзюне.)

Філемон (да Баўкіды)

Ты рыхтуй ідзі ў камору — Стол накрый і прыбяры. А мы вернемся да мора, Паглядзім на цуд згары.

(Стоячы поруч з вандроўнікам.)

Глянь: дзе хвалі ў бераг білі, Там цяпер пад небакрай Скрозь садоў панасадзілі І зрабілі чысты рай. Ратаваць ужо нязмога, Адышлі мае гады, Моц пакінула старога, І няма ўжо тут вады. Клалі грэблю тут, капалі Чэлядзь рупная і пан, Са стыхіяй ваявалі — І скарыўся акіян. Бачыш вёску, ніву, пашу, Там лясок, тут хутарок. Ну, хадзем жа ў хату нашу, Бо ўжо сыра, бо ўжо змрок, Ужо ў небе ззяюць зоры. Завітаў ты ў дзіўны час: Нібы лебедзі, па моры Ветразі плывуць да нас. Мора, бач, ужо далёка Ад хаціны адышло, А вакол, як бачыць вока — Чалавечае жытло.

За сталом утрох у садзе

Баўкіда (да вандроўніка)

Што панурыўся? маўклівы? Пачастуйся, выпі, з’еш!

Філемон

Хоча ведаць ён пра дзівы, Пра дзівосы нашых меж.

Баўкіда

Можа, гэта воля неба, Кара за грахі мае — Нешта ўсё не так, як трэба, Нечага тут не стае.

Філемон

Калі веры даць герольду, Што загад усім чытаў, Бераг як узнагароду Імператар пану даў. Тут пры нашым узбярэжжы Пан прычаліў караблі. І адразу людзі вежы, Замак і муры ўзвялі.

Баўкіда

Днём не праца — мардаванне, Нудна людзям рыдляваць; Ноччу — іскры, грук, а ўранні Зірк — гатовенькая гаць! Колькі тут людзей прапала! Ноччу — роў за валам вал, З мора полымя шугала, Раннем глянь — гатоў канал! Робіць пан не з волі бога, Прыбірае ўсё да рук. У падсуседа такога, Пэўна, прыяцель — кадук.

Філемон

Пан жа нам паабяцаўся: Колькі хоч зямелькі мер.

Баўкіда

Лепш бы ты сваёй трымаўся, А марскому дну не вер.

Філемон

Можа, пойдзем да капліцы, Час вячэрні — божы час, Пазваніць і памаліцца, Каб бог злітаваўся з нас.

Палац

Вялікі дэкаратыўны сад, шырокі канал.

Фаўст, састарэлы, задумлівы.

Дазорца Лінкей (у рупар)

Садзіцца сонца, і памалу Плывуць да гавані чаўны. Баркас вялікі да каналу Плыве з заморскай стараны. Штандары ўсіх краёў, народаў З высокіх мачт вітаюць нас, Да ўсіх адважных мараходаў Мы кажам шчыра — ў добры час.
Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга X

Винокуров Юрий
10. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга X

Я до сих пор князь. Книга XXII

Дрейк Сириус
22. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я до сих пор князь. Книга XXII

Анти-Ксенонская Инициатива

Вайс Александр
7. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Анти-Ксенонская Инициатива

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Лекарь Империи 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
дорама
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 3

Зеркало силы

Кас Маркус
3. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Зеркало силы

Законы Рода. Том 6

Андрей Мельник
6. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 6

Петля, Кадетский корпус. Книга девятая

Алексеев Евгений Артемович
9. Петля
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Петля, Кадетский корпус. Книга девятая

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Сирота

Шмаков Алексей Семенович
1. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Сирота

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога

Черный Маг Императора 19

Герда Александр
19. Черный маг императора
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 19

Иной. Том 1. Школа на краю пустыни

Amazerak
1. Иной в голове
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.75
рейтинг книги
Иной. Том 1. Школа на краю пустыни

Идеальный мир для Лекаря 19

Сапфир Олег
19. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 19