Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

На дзюне ў капліцы звоніць звон.

Фаўст (з прыкрасцю)

Пракляты звон! Як стрэл у спіну! Пухір на целе, на душы. Усё маё як вокам скіну, А за плячмі — надзел чужы. І гэта — горкая нагадка, Што ўлады я не распасцёр: Бо не мае царква і хатка,— Старых тубыльцаў ціхі двор. Ён не дае спачыць ад працы, Перада мной, як чорны цень, Бяльмо на воку, стрэмка ў пятцы — І так бясконца, дзень у дзень!

Лінкей (як вышэй)

Як лёгка падышоў да нас Дабром нагружаны баркас, Нібы яму і не ў цяжар Гарой накладзены тавар.

Вялікі карабель, даверху загружаны заморскімі таварамі.

Мефістофель. Трое Дужых.

Хор

Прывезлі мы Гару дабра. Вітаем пана Уладара!

Сыходзяць на сушу, выгружаюць дабро.

Мефістофель

Набытак гэты не малы — Чакаем панскай пахвалы. Ўзялі з сабой два караблі, Да пірса ж дваццаць прывялі. Няхай засведчыць вам багаж, Чаго быў варты абардаж. На вольным моры вольны дух, І трэба мець здаровы нюх. Бяры, што трапіцца, падрад — Хай гэта шхуна, хай фрэгат. Бяры адзін, другі бяры, А здолееш, — бяры і тры, Чацвёрты здасца сам, самохаць, Бо сілай можна запалохаць! Няважна Як! а важна Што! Судзіць не будзе вас ніхто. Пірацтва, гандаль і вайна — Заўсёды сутнасць іх адна!

Трое Дужых

Ані хвалы, Ані падзяк! Дарунак наш Яму не ў смак. Нахмурыў пан Сярдзіта твар, Не па душы Яму тавар.

Мефістофель

Плаціць не будзе Годны муж. Бо вы ўзялі Ужо свой куш.

Трое

Лухта, не хныч,— Ён, як усе. І магарыч Нам паднясе.

Мефістофель

Спярша здабычу У склеп знясі, А магарыч Пасля прасі. Разгледзіць ён Як найпільней, Пасля падлічыць Найдакладней, Не будзе скнарам Каля куфроў І пачастуе Ён маракоў, А райскіх птушак сябрукам Я падбяру сягоння сам.

Груз выносяць.

Мефістофель (Фаўсту)

Не моршчы лоб, вачэй не мруж; Усё выдатна, спрытны муж. Усё ты мудрасцю скарыў — З вадою сушу прымірыў, Ахвотна мора ад зямлі Твае прымае караблі. Цяпер і друг і супастат Пад твой пастаўлены дыктат. Вось тут, дзе колісь быў дзірван, Стаяў найпершы наш будан, Дзе першы выкапалі роў, Цяпер прастор для весляроў. І чуецца хвала наўкруг У гонар спраў тваіх, заслуг.

Фаўст

Пракляцце тут! — Яно мой нішчыць абсалют. Табе, бываламу, адкрыю: Турбуе клопат дзень і ноч, Ад прыкрага адчаю выю — Хоць ты крычы ці ў шворку ўскоч! Няма карысці з той улады, Калі падсуседаў-старэч Ніяк не выганю з іх хаты, З іх ліпняка, з іх цэрквы прэч. Узвёў бы вежу там высока І цешыў бы парою вока З вышынь птушынага палёту Магутнасцю майго аплоту. Адтуль адкрылася б прастора З усім, што чалавек стварыў, З усім, што я забраў у мора І чым народы адарыў. Які ж нясцерпны боль, аднак,— Калі ў багацці бачыш брак. Царкоўны звон і ліпак пах — Яны мне, як магільны прах, Няўжо ж праз хатку ў ліпняку Я волю дужую стаўку? Што мне рабіць — не разумею, Пачую звон — і сатанею.

Мефістофель

Вядома, гэткая пакута, Яна табе нібы атрута. І звон, і пацеры старых І мой, прызнацца, рэжуць слых, Бо гэты гнюсны дзілінь-бом Нібы гаворыць — стань рабом. Ён ад хрысцін і да хаўтур Ва ўсё прыўносіць зман і чмур, Нібы між «дзілінь» і між «бом» Жыццё было суцэльным сном.

Фаўст

Упартасць гэтых дзівакоў Псуе настрой, псуе мне кроў, І я ад злосці і ад мукі Сам на сябе наклаў бы рукі.

Мефістофель

Чаго ж цярпець? Каланізуй — Тубыльцаў тых перасялі.

Фаўст

Ідзі ж і ўсё арганізуй! Я ўдосыць дам старым зямлі.

Мефістофель

Я не забаўлюся, ў хвіліну Перасялю і перакіну. У новай хаце спакваля Забудзецца прымус пасля.

(Залівіста свішча.)

Уваходзяць Трое Дужых.

Хадзем, яшчэ адзін наказ — На брагу заўтра будзе час.

Трое

Мы заслужылі выпівон, Ды стрэў няласкава патрон.

Мефістофель (ad spectatores)

Так ёсць і так было раней — Меў добры сад і Навуфей{248}. (Кн. царстваў, ІІІ, 21.)
Поделиться:
Популярные книги

Адвокат Империи 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 2

Адвокат Империи 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
дорама
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 4

Сильнейший Столп Империи. Книга 5

Ермоленков Алексей
5. Сильнейший Столп Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сильнейший Столп Империи. Книга 5

Сын Тишайшего

Яманов Александр
1. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.20
рейтинг книги
Сын Тишайшего

Наша навсегда

Зайцева Мария
2. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Наша навсегда

Древесный маг Орловского княжества 2

Павлов Игорь Васильевич
2. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 2

Травница Его Драконейшества

Рель Кейлет
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Травница Его Драконейшества

Газлайтер. Том 22

Володин Григорий Григорьевич
22. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 22

Личный аптекарь императора. Том 6

Карелин Сергей Витальевич
6. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Личный аптекарь императора. Том 6

Наемный корпус

Вайс Александр
5. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Наемный корпус

Шведский стол

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шведский стол

Цикл "Идеальный мир для Лекаря". Компиляция. Книги 1-30

Сапфир Олег
Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Цикл Идеальный мир для Лекаря. Компиляция. Книги 1-30

Мастер 9

Чащин Валерий
9. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 9

Виконт. Книга 3. Знамена Легиона

Юллем Евгений
3. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Виконт. Книга 3. Знамена Легиона