Фаўст
Шрифт:
Фаўст
Пачвара, ці не бачыш ты, — яна Баіцца пакахаць І чыстай вераю святой Сама, адна Душу ад зла спрабуе ўратаваць, І за мяне убольвае душой.Мефістофель
О кавалер звышпачуццёвы, Паддацца ты дзяўчу гатовы.Фаўст
Паскробак полымя і гною!Мефістофель
Яна здаецца недурною: Дзе недабачыць, носам чуе І грэбуе прысутнасцю маёй, Мая ўжо морда, бач, не імпануе. Адчула, бач, што перад ёй Не чалавек, а геній, сіла, Відаць, і чорта раскусіла. Дык ноччу?..Фаўст
Што табе да гэтай справы?Мефістофель
Ва ўсім ёсць частачка маёй забавы.Каля студні{69}
Грэтхен і Лізхен са збанамі.
Лізхен
Ты чула, што Барбару напаткала!Грэтхен
Не, я з людзьмі бываю мала.Лізхен
Сівілачка шапнула мне на вушка, Што ўжо ў круцёлкі нашай пухне брушка,— Так ёй і трэба!Грэтхен
Не!Лізхен
Яно ж бо тое — Ужо і есць і п’е на двое!Грэтхен
Ах! Ах!Лізхен
Якая ж гэта навіна? Што заслужыла, тое — на! Штоноч спраўляла пагулянку, Любошчы з вечара да ранку, Усюды першай лезла смела, Віно піла, лагодкі ела, Каб дагадзіць свайму каханку. Дзе сорам? Страх? Наўме адно: Гулянкі, хлопцы і віно! Лізалася ў распуснай млосці І вось… чакае бусла ў госці.Грэтхен
Няшчасная.Лізхен
Твая спагада — не для шлюхі! Вось мы з табою, папрадухі, Сядзім, прадзём, на вуліцу — каб крок, Яна ж каханку горнецца пад бок, На прызбу цягне, ў сенцы і за плот — Шукае ўцех любоўных і прыгод. Дык хай жа гадаўка пакіне гулі, Паўзе да кірхі ў грэшніцкай кашулі.{70}Грэтхен
Ён, пэўна, з ёй ажэніцца цяпер?Лізхен
Трымай кішэнь напагатоў — Да лепшае зашле сватоў; Дарэчы, ўцёк і кавалер.Грэтхен
Які падман жахлівы, бо-жухны!Лізхен
А нават каб пабраліся яны, Вянок сарвалі б ёй мужчыны, А мы пад весніцы насыпалі б мякіны.(Выходзіць.)
Грэтхен (ідучы дахаты)
І я калісьці кпіла ў горкай злосці З дурных памылак іншага кагосьці, Сукала плётак брудныя вяроўкі З грахоў няшчаснае сяброўкі! І прававала, і кляла, Счарніла б спрэс, калі б змагла — І вось цяпер якраз мне пара Дурная грэшніца Барбара! Ды ўсё, што ў грэх мяне ўвяло, Мне столькі-столькі радасці дало.Гарадскі мур{71}
У нішы вобраз Mater Dolorosa{72}, перад ім вазы з кветкамі.
Грэтхен (ставіць свежыя кветкі)
Заступніца, Пакутніца, Нясі мой боль да бога. У сэрцы рана. Ты так аддана Аплакваеш сына свайго. Пакуты зносіш І слёзна просіш, Каб бог не пакінуў яго. Душа палае. Хто гэта знае? Хто мне ў бядзе паспагадае? Як збалела сэрца, Як дрыжыць, з грудзей ірвецца — О маці святая. Не маю патолі, Не маю шчасця-долі, Жыву, як у турме! Сама сябе не бачу І плачу, плачу, плачу, Ах, боль мне грудзі рве! Калі сягоння кветкі Табе збірала я,— Гарачая лілася На дол сляза мая. Калі ў маю камору Ў акно прамень зірнуў, Мяне застаў у горы, Мяне застаў адну. Ратуй ад ганьбы, лёсу злога, Заступніца, Пакутніца, Нясі мой боль да бога.Ноч{73}
Вуліца перад домам Грэтхен.
Салдат Валянцін, брат Грэтхен
Валянцін
Акружаны з усіх бакоў Ардою п’яных дружбакоў, Сяджу, бывала, у карчме, Дзе кожнаму адно наўме — Каханку выхваліць сваю, Я слухаю і моўчкі п’ю, Кручу, падбочыўшыся, вус,— Бо не хвалько я і не хлус. Укіну чарку за сяброў, Скажу: «У кожнага свой густ, Кахай, гуляй і будзь здароў! Але знайдзіце мне дзяўчат Такіх, каб з Грэтхен сталі ў рад!» Тут шум, тут вэрхал, стукат, грук: «Ён праўду кажа, наш сябрук! Такой нідзе няма красы, Такая ўсім утрэ насы!» Хвалькам адразу як затне, Як ні круці — што не, то не! …А тут — насмешкі, жарты, кпіны, Атрута плётак, пырскі сліны; Калі на плечы ўзлезе гора, Лайдак апошні ў вочы пора. Сяджу ўвесь час напагатове, Лаўлю намёк у кожным слове. Тут нават хоць касцямі ляжаш, Хлусам нічога не дакажаш. Але!.. Каго нясе там ліха? Аж двое нават… Ціха! Ціха! — Калі панадзіліся ў госці, Пераламаю гіцлям косці.Фаўст і Мефістофель.
Фаўст
Як там, святло лампадкі праз акно Цячэ ў густую цемру ночы, Чым ён жыве, яе спакой дзявочы, Праз шыбу з цемры не відно. Душа мая ў зачараванай багне.Мефістофель
Ну, а ў мяне настрой, нібы ў ката, Калі на дах яго пацягне Чароўнай кошачкі цната, А ў думках толькі дабрата: Душа гульбы марцовай прагне, Аж загадзя каўтаю сліну. Праз дзень пазбаўлюся ярма — І вуды ўжо на шабасе закіну:{74} Там недаспіш — дык недарма!Поделиться:
Популярные книги
Кодекс Охотника. Книга X
10. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Я до сих пор князь. Книга XXII
22. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Анти-Ксенонская Инициатива
7. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 3
3. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
дорама
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Зеркало силы
3. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 6
6. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Петля, Кадетский корпус. Книга девятая
9. Петля
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сирота
1. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Любовь Носорога
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Черный Маг Императора 19
19. Черный маг императора
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Иной. Том 1. Школа на краю пустыни
1. Иной в голове
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.75
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 19
19. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00