Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:
Кахае — не! Кахае — не!

(Зрываючы апошні пялёстак, радасна.)

Кахае!

Фаўст

Так, дзіця, няхай рамонка мова Прысудам божым будзе: ён кахае!

(Бярэ за абедзве рукі.)

Маргарыта

Я так усхвалявана!

Фаўст

О, не дрыжы! Хай позірк мой, Хай поціск рук табе раскажа, Што словамі сказаць не ўмею! Аддацца б цалкам! Асалодай Упіцца я бясконцай прагну! Бясконцай! Бо канец — адчаем быў бы! Бясконцай! Не хачу канца!

Маргарыта паціскае яму рукі, вырываецца і ўцякае. Фаўст стаіць хвіліну задуменны, пасля ідзе за ёю.

Марта (уваходзячы)

Сцямнела, ноч!

Мефістофель

Ісці пара!

Марта

Вас не пусціла б я з двара, Ды наш завулак — зборышча ўсялякіх бед: Нібы ва ўсіх адна турбота — Дацікаваць паціхеньку з-за плота, Што з’еў, чым закусіў сусед, Што ні зрабі — адразу плёткі. Дзе ж пара наша?

Мефістофель

П’юць нектар салодкі, Як пчолкі.

Марта

Блізіцца да згоды.

Мефістофель

Каханне скрозь! Такі закон прыроды!

Альтанка{62}

Убягае Маргарыта, хаваецца за дзвярыма, прыкладае палец да вуснаў і глядзіць у шчыліну.

Маргарыта

Ідзе!

Фаўст (уваходзячы)

Ах, дражнішся! Чакай, злаўлю!

(Цалуе яе.)

Маргарыта (абдымае яго і вяртае пацалунак)

Каханы мой! Люблю! Люблю!

Стукае Мефістофель.

Фаўст (тупае нагой)

Хто там?

Мефістофель

Твой друг!

Фаўст

Скаціна!

Мефістофель

Развітацца час!

Марта (уваходзячы)

Так, позна ўжо!

Фаўст

Дазвольце мне правесці вас?

Маргарыта

А маці? Не, не трэба!

Фаўст

Цяжкі час расстання! Бывайце ўсе!

Марта

Ад’ё!{63} Бывайце!

Маргарыта

Да спаткання!

Фаўст і Мефістофель выходзяць.

О, як натхнёна, мілы божа, Мужчына гэты мысліць можа! Я ж перад ім стаю, дурніца, Стаю, гатова праваліцца. Ах, Грэтхен бедная, чаму Ты спадабалася яму?

(Выходзіць.)

Лес і пячора{64}

Фаўст (адзін)

Магутны, ўзнёслы Дух, ты даў мне ўсё,{65} Чаго ў цябе прасіў. Ты нездарма, Аблічча ў полымі сваё явіўшы, Усю прыроду мне пад ногі кінуў І сілу даў, каб здолеў я жыццё Не толькі подзівам халодным мераць, Але й заглядваць у яго глыбіні, Нібыта ў сэрца сябра дарагога, Ты паўз мяне правёў жывых чароды, Ты навучыў мяне шукаць братоў У ціхім лесе, у вадзе й паветры! Калі раве, лютуе ў пушчы бура, І хвоя-волат, падаючы долу, Сасоннік трушчыць малады, і глуха Падзенне рэхам горы абуджае,— Тады вядзеш мяне ты ў ціхую пячору, Каб я, сябе пазнаючы, ўсе цуды Таемнага нутра свайго пабачыў! Калі ўстае пяшчотна чысты месяц На небе, — о, тады насустрач мне Плывуць са скал крутых і з гушчару, Як здані, постаці часоў мінулых, Лагодзячы натхнёную душу. Я ведаю, нішто не дасканаласць! Аднак ты шчодра шчасцем надзяліў, Якое зблізіла мяне з багамі, Даў спадарожніка, які ужо стаў Патрэбны мне, хоць холадна і дзёрзка Мяне ў маіх вачах шальмуе, бэсціць І з дзікім рогатам на глум і здзек Дары твае і шчодрасць выстаўляе, Распальвае ў душы маёй агонь, Агонь кахання абуджае зноў. Ад прагі рвуся я да асалоды, А ў асалодзе мару ўпіцца прагай.

Уваходзіць Мефістофель.

Мефістофель

Ці не абрыдла вам яшчэ? Ці, можа, досыць той забавы? Нядрэнна скаштаваць любоўнай стравы, Ды нам далей пара, жыццё ж цячэ.

Фаўст

Няма ў цябе другой турботы, бачу, Як ліпнуць да мяне ўвесь час смалою?

Мефістофель

Ну-ну! Пайду сабе — і не заплачу! — Я так не раю жартаваць са мною. Калі ты гэткі грубіян, дзікун, То, кінуўшы цябе, не шмат я страчу. Ты дзень у дзень служы яму, цікуй, Насі, вазі, шукай яму дзяўчат,— А ўсё не так табе, не ў акурат.
Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.75
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VII

Я до сих пор не князь. Книга XVI

Дрейк Сириус
16. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я до сих пор не князь. Книга XVI

Газлайтер. Том 20

Володин Григорий Григорьевич
20. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 20

Тринадцатый VIII

NikL
8. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый VIII

Тринадцатый II

NikL
2. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый II

Наследие Маозари 7

Панежин Евгений
7. Наследие Маозари
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 7

Кодекс Охотника. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VI

Мужчина моей судьбы

Ардова Алиса
2. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.03
рейтинг книги
Мужчина моей судьбы

Двойник короля 16

Скабер Артемий
16. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник короля 16

Один на миллион. Трилогия

Земляной Андрей Борисович
Один на миллион
Фантастика:
боевая фантастика
8.95
рейтинг книги
Один на миллион. Трилогия

Газлайтер. Том 8

Володин Григорий
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8

Вечный. Книга II

Рокотов Алексей
2. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга II

Отморозок 1

Поповский Андрей Владимирович
1. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отморозок 1

Офицер империи

Земляной Андрей Борисович
2. Страж [Земляной]
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Офицер империи