Чтение онлайн

на главную

Жанры

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Марта

Я ўжо вам аддзячу!

Мефістофель

А ці паненку тут убачу?.. Ён хлопец бравы, а з манер Галантны рыцар, кавалер.

Маргарыта

Пачырванею. Ах, ну што вы!

Мефістофель

Трымайце нораў! І нахмурце бровы!

Марта

Сягоння мы, як сонца сядзе, Чакаць вас будзем тут у садзе.

Вуліца{59}

Фаўст. Мефістофель.

Фаўст

Ну што? Якія ў вас навіны?

Мефістофель

Во! як палае наш герой! Лічыце Грэтхен загадзя сваёй. Мы ў садзе ў Марты сёння быць павінны. А Марта — зводніца і скнара, Сказаць па праўдзе — чорту пара.

Фаўст

Выдатна!

Мефістофель

Патрабуе платы Марта.

Фаўст

Яна любой падзякі варта.

Мефістофель

Мы прысягнуць павінны, я і вы, Што муж няшчаснай — нежывы І пахаваны ў Падуі ў саборы.

Фаўст

У Падую? Дарога зноў, турботы, зборы?

Мефістофель

Sancta simplicitas{60}! Дзівак! Мы можам сведчыць проста так!

Фаўст

Я вам не хлус!

Мефістофель

Змагар за праўду! Мо ніколі Вы людзям глупства не малолі? Хіба пра бога, рух свяціл, планет, Пра чалавека і яго духоўны свет Не гаварылі смела і глыбока З апломбам знаўцы і прарока? Але ж сабе прызнайцеся хаця, Што тайны сэнс і змест жыцця Вядомы вам, мой друг упарты, Не больш, чым доля мужа Марты.

Фаўст

Не бачыў век такога я сафіста.

Мефістофель

І ў чорта інтэлект узрос. Магу быць пэўны, што за нос Паводзіш Грэтхен, урачыста Ёй будзеш клясціся ў каханні, Спяваць ёй будзеш на світанні.

Фаўст

Ад сэрца, шчыра.

Мефістофель

Не смяшы! Пачнеш трубіць пра вобраз мілы, Пра вернасць сэрцаў да магілы — І гэта шчыра, ад душы?

Фаўст

Пакінь! Скажу адно я — вер не вер: Калі ўсяму, што ў сэрцы маю, Я назвы правільнай не знаю, Калі дапытліва цяпер У белы свет іду блукаць, Каб словы ісціны шукаць, Калі агонь, якім палаю, Бясконцым, вечным называю,— Дык хіба ж гэта — прыдур, бзік?

Мефістофель

Па-мойму — так!

Фаўст

Нашто надсаджваць грудзі! Той, у каго даўгі язык І хто дурыць лаўчэй прывык,— Той — слушны будзе. Хадзем! Здаюся моўчкі сатане, Бо так выгоды болей мне!

Сад{61}

Маргарыта пад руку з Фаўстам, Марта з Мефістофелем — прагульваюцца.

Маргарыта

Пан з далікатнасці гатовы Да буднай знізіцца размовы. Павандравалі вы па свеце шмат, І ў вас жыццёвы вопыт за плячыма,— Ці ж можа простая дзяўчына Патрапіць вам у акурат?

Фаўст

Ад мудрасці зямной мне горка — Чаруе толькі позірк твой, гаворка…

(Цалуе ёй у руку.)

Маргарыта

Як можна цалаваць руку, Шурпатую ад хатняй працы, Бо я ж гатую, мыю, тку — Усё раблю, што скажа маці.

Праходзяць.

Марта

Дык пан заўсёды на калёсах?

Мефістофель

Што зробіш, лёсу я не ўладца! З тугой бярэш у рукі посах, А так хацелася б застацца.

Марта

Калі ты малады, то добра ўсяк: І пасядзець, і ў свеце пабадзяцца. А пераспелы халасцяк, Самотнік горкі без апоры — Ён і памрэ ў галечы й горы!

Мефістофель

Пра гэта й думаць цяжка, млосна!

Марта

А вы падумайце, пакуль не позна.

Праходзяць.

Маргарыта

Як той казаў: пайшоў — забыў імя. А вы пачцівы пан, лагодны, Разумны і высакародны — Навошта вам спатрэбілася я?

Фаўст

Павер мне, мілая, што ўся асвета — То пустата адна і слепата.
Поделиться:
Популярные книги

По осколкам твоего сердца

Джейн Анна
2. Хулиган и новенькая
Любовные романы:
современные любовные романы
5.56
рейтинг книги
По осколкам твоего сердца

Кодекс Охотника. Книга II

Винокуров Юрий
2. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга II

Двойник короля 18

Скабер Артемий
18. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник короля 18

Золотой ворон

Сакавич Нора
5. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Золотой ворон

Третий. Том 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 4

Громовая поступь. Трилогия

Мазуров Дмитрий
Громовая поступь
Фантастика:
фэнтези
рпг
4.50
рейтинг книги
Громовая поступь. Трилогия

Вперед в прошлое 6

Ратманов Денис
6. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 6

Камень

Минин Станислав
1. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.80
рейтинг книги
Камень

Путь Шедара

Кораблев Родион
4. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.83
рейтинг книги
Путь Шедара

Хозяин оков III

Матисов Павел
3. Хозяин Оков
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяин оков III

Наследие Маозари 5

Панежин Евгений
5. Наследие Маозари
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 5

Мастер 10

Чащин Валерий
10. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 10

Неправильный лекарь. Том 2

Измайлов Сергей
2. Неправильный лекарь
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неправильный лекарь. Том 2

Эволюционер из трущоб

Панарин Антон
1. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб