Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Вяртанне

Аркуш Алесь

Шрифт:

СТАРЫ ДУБ

Гайдаюць пругкія галіны, Сваволяць жалуды-малечы. Спякотных тыдняў успаміны Дуб занатоўвае пад вечар. Забыўся на мясціну гэту Пяшчотны дождж сівых абшараў. Ды ведаю, наложыць вета На сьпёку колішняя хмара.

НЕМАЎЛЯ

На сьнезе знайшлі немаўля — У неба глядзіць і не плача. Далонька сьціскае імя — Адзіную спадчыну. Марозу яго не працяць, І снег не пячэ халадэчай. Гілі ўслед за сонцам ляцяць, І бачыць іх толькі малеча. Ніякіх не ведае слоў, Свабода — дзіцяці калыска. Існуе ў сусвеце яно Як снег, як мароз, як вятрыска.

* * *

Шукае лекавыя травы Сабака брудны, нехлямяжы. Паміж няіснасцю і явай Прашкандыбае — зноўку ляжа. Няўжо не знойдзе і загіне? Няўжо ў Чырвонай кнізе лекі? Цвітуць у дворыках вяргіні, Буяюць флёксы ля аптэкі.

СТАЛЁВАЯ РЫБА

Рыба губляе луску — Сталь дамагаецца цела. Па металёвым пяску Рыба знямогла ляцела. Чуеш — як скрыгат расце, Воды стаўбурацца ў гудзе? Безліч смяротных асцей Рэчцы патрапілі ў грудзі. Бачыш — хвалюецца сталь, Срэбныя воды ўскіпаюць? Чайка і хлопчык-вудаль Марна ратунку гукаюць. На металёвым пяску След пісягом застаецца. Рыба, згубіўшы луску, Блешняй сама абярнецца.

МАТЧЫНАЕ ХВАЛЯВАННЕ

Доўгі вятрыска люляе бярозу, Дужы вятрыска люляе рабіну. Шолахі вабяць паволі да роздуму: Як там адзінаму сыну?

ВЯРТАННЕ

Маці

Са сталага твару згаліў я касмічную змору. І вочы вандроўніка зеўраць нібыта парэзы. Яшчэ не аціхла ў вушах завыванне матораў, А я ўжо бягу да цябе, барадаты гарэза.

НЕВЕРАГОДНАЕ ЗДАРЭННЕ

Купка хлопцаў растала таемна Адвячоркам ля ног вербалоза. Як у кніжках Станіслава Лема, Адбывалася метамарфоза. Тая сцежка, дзе хлопцы пасталі, Ваўкалакаў не ведала, пэўна: Як анёлы, там людзі ляталі І саюз ашчаджалі крэўны. Ўсё квітнела, спявала, бруіла… Кожны гмах — як стварэнне прыроды. Дабрыню невядомая сіла Выкрасала паміж электродаў. Колькі цудаў яны прыкмячалі: Трактар жвавенька рухалі промні! Каб не лыпаць дарэмна вачамі, Падзялілі — каму што запомніць. Як будуюць — цікавіўся першы. Як лятаюць — наступнага клопат. Я складаў іншамоўныя вершы, Пераймаў цудадзейны вопыт.

ТРАСКА

У кансероўцы зварухнулася траска. І плаўнікі запрацавалі, што вінты. У плаўнях морквы і лаўровага ліста Яна ўсплывала са статычнае вады. Марудзіць час… лятуць вякі… Траска ўсплывае — новы мацярык. Ня ведаюць спакою маракі. Лунае акіянам рыбін крык.

НАФТАПРАВОД

Паток ільсняны халепнай цячэ. Прыборны зрок пільнуе абмяленне. Хада падземная ўяўляецца лягчэй, Калі хавае ноч свае праменні. Нябачная, няспынная рака Слухмяна круціць колы механізмаў: Бульдозера, дарожнага катка І сродкаў трансагенства і турызму. Паток ільсняны рухае прагрэс. Старэнькі драндулецік-небарака Спрабуе ля калонкі А-Зэ-эС Шлях паліва ўявіць да бензабака.

ВОЎК

Я заплюшчваю вочы і бачу ваўка. Ведаю: ён мой вораг. — Каб ты спарахнеў! — крычу што ёсць моцы. — Каб ты захлынуўся крывёю сваіх ахвяраў! Я паслабляю павекі — гляджу. Воўк не зьнік, але, нібыта спужаўшыся, адбег на бяспечную адлегласць. — Каб ты спарахнеў! — крычу яшчэ мацней і, раз’ятраны, подбегам набліжаюся да яго. Я трызню помстай! Я вар’яцею ад злосці! Воўк валюхаста пабег мне насустрач. Ад гэтага я раз’юшваюся ўдвая. Я сам раблюся падобным да ваўка. Няхай! Няхай да д’ябла! Няхай да ваўкалака! Бо шэры — мой вораг! Я трызьню помстай! Яшчэ імгненне — і я пашкамутаю гэтую погань! Побач прабег куртаты сабачка. Цяжка дыхаючы, я спыняюся, заплюшчваю вочы і бачу Ваўка.

* * *

Сьвет наш не ведае райскіх мясцін, Мусіць, яны толькі ў кнігах ды песнях Клічуць вандроўнікаў мройным узлессем. Свет наш не ведае райскіх мясцін. Прывіднай зьнічкаю думка ўваскрэсне: Досыць рабіць пісягі каляін, — Свет наш не ведае райскіх мясцін, Мусіць, яны толькі ў кнігах ды песнях. Зьнічка хвіліну трымціць…

ВАБІК

Забі пярун мяне, — я чую Выразна сумны голас твой! Наперадзе чарот сцяной. Праз чараты на кліч прастую, Бо голас — ТВОЙ! Хаваюць неба чараціны. Хапаюцца за ногі балаціны. А голас кліча, мкне чароўны І працінае мне душу. Марудна як! Хай парашут Мяне на голас выкіроўваў. Я захліснуў бы парашут! Сцяну апошнюю патрушчыў. Насупраць — праз лагчыну — пушча, Дзе пад кашлатаю ялінай Дзмуў паляўнічы ў чараціну.

* * *

Даўно не спаў, як ў жаўнерскім ложку. Дакучлівая стома цвеліць толькі. Тваіх вачэй маўклівыя валошкі Запаланілі зырка наваколле. Ашчадна захаваю сум блакітны Углыбіні чысцюткага ўспаміну. Як Свіслач, вопратку гранітную За тлумным горадам я скіну.

КАМЕТНАЯ СВАБОДА

Гавораць: двайчы не ўвайсці ў адну раку. Лухта! Я ўвайшоў у тыя ж воды. Трымаў, як скарб, ў руцэ тваю руку Праз год вандровак і свабоды. Праз галактычныя прасцягі чую спеў. Мацнее сіла прыцягнення з кожным годам. Я толькі сёння раптам зразумеў, Якая ты, каметная свабода.

ТАБЕ

Бягуць успаміны, як хвалі, На бераг з адзінай сасной. І дзён маіх стынуць каралі Без пацеркі зыркай тваёй. Ўсё роўна тваёй зараніцы Я вершамі буду маліцца.

ЧАС ЧАКАННЯ ЛІСТОЎ

Набліжаецца час чакання лістоў — Назапашвай цярпенне. Адшукай у кахання пяшчоту са слоў. Першы ліст не збавенне. Зноў на сэрца ляцяць і ляцяць матылі… Першы ліст не збавенне. І на гэтай найлепшай зямлі на Зямлі Я не ведаю снення. Зараніцы пачуцці свае даручу. Страціў час вымярэнне! Я да скрыні паштовай на крылах лячу… Соты ліст не збавенне.
Поделиться:
Популярные книги

Последний Паладин. Том 13

Саваровский Роман
13. Путь Паладина
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 13

Кодекс Крови. Книга ХIII

Борзых М.
13. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХIII

Имя нам Легион. Том 18

Дорничев Дмитрий
18. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 18

Чужак из ниоткуда

Евтушенко Алексей Анатольевич
1. Чужак из ниоткуда
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чужак из ниоткуда

Орден Архитекторов 3

Винокуров Юрий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Орден Архитекторов 3

Лекарь Империи 9

Карелин Сергей Витальевич
9. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 9

Сапер

Вязовский Алексей
1. Сапер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.29
рейтинг книги
Сапер

Индульгенция 1. Без права выбора

Машуков Тимур
1. Темный сказ
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
гаремник
5.00
рейтинг книги
Индульгенция 1. Без права выбора

Ветер и искры. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Ветер и искры
Фантастика:
фэнтези
9.45
рейтинг книги
Ветер и искры. Тетралогия

Инженер Петра Великого 3

Гросов Виктор
3. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого 3

Последний Паладин

Саваровский Роман
1. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин

Железный Воин Империи

Зот Бакалавр
1. Железный Воин Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Железный Воин Империи

Огненный князь

Машуков Тимур
1. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь

Средоточие

Кораблев Родион
20. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
постапокалипсис
рпг
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Средоточие