Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Постаці

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Аб звычайным няяркiм жыццi з будзённымi трывогамi, са сваiмi маленькiмi радасцямi i маленькiмi перамогамi, з усiм тым, чым i зараз жыве значная частка чалавецтва.

А ўрэшце, ён бачыў шмат таго, чаго, на жаль, нiколi не ўбачым мы.

Ён блукае вулiцамi. Добра думаецца пад спеў Пражскiх званоў. I добра ўспамiнаецца пра родныя Полацкiя званы.

Не, не, трэба спяшацца. Жыцця не хопiць на тое, што задумаў ён, Францыск Скарына. Такога кароткага, такога безабароннага перад нечаканасцямi i чужой злой воляй. Такога ўпартага, моцнага, нязломнага.

…Недзе на Старым Месце, у раёне Старамесцкай плошчы, па начах гарыць святло, звяраюць тэкст будучай кнiгi з "Бiблiяй" на стараяўрэйскай, грэчаскай i лацiнскай мовах. I, перш за ўсё, з чэшскай "Бiблiяй" 1506 года.

На Скарынавы далонi лёг першы, вiльготны i лiпкi лiст. Першы з многiх i многiх тысяч. 23 кнiгi. З прадмовамi, каментарыямi, застаўкамi i гравюрамi. I ўсё гэта яго работа.

Нейкая горкая iронiя ёсць у тым, што ён пачаў выдаваць "Бiблiю" з "Кнiгi Iава". Нiбы прадбачыў свой нялёгкi шлях. Нiбы ён, вялiкi вучоны, вялiкi мастак i пiсьменнiк, загадзя ведаў свой лёс. Урэшце, гэткае падсвядомае прадчуванне не такая ужо рэдкая рэч на зямлi. Iржы Волькер прадчуваў сваю раннюю смерць, i Карэл Маха ў сваiм "Маi", i Пушкiн у сцэне смерцi Ленскага, i наш Максiм Багданавiч.

Скарына быццам адчуваў, што ён, як чалавек з "зямлi Уц, iмя якому было Iаў", усё жыццё будзе рызыкаваць самiм жыццём, будзе цягнуцца па "крутых чужых сходах", як Дантэ, што яго будуць праклiнаць, што супраць яго справы будуць такiя ворагi, як папа i Лютар, маскоўскiя патрыярхi i свае дабрадзеi.

I, аднак, ён iдзе. Ён верыць у дабро, i яго вядзе па цяжкiх шляхах толькi адно:

— Дайце асветы майму народу. Дайце крыху болей асветы славянам. Тады iх, пiсьменных, абазнаных, нiхто ўжо не здолее пакрыўдзiць, як крыўдзiлi дагэтуль.

Так, прынамсi, лiчыў ён.

Выходзiць кнiга за кнiгай, i кожная — маленькае дзiва палiграфii. Вытанчаны, зграбны, чытэльны шрыфт, з выдумкай i густам зробленыя застаўкi i загалоўныя лiтары, выключныя па прыгажосцi i якасцi друку гравюры, якiя ўражваюць i зараз, i якiя можна разглядаць гадзiнамi. Народу так патрэбна прыгажосць! Не менш, чым веды i хлеб!

Ён робiць таленавiтыя кнiгi. Ён проста не можа рабiць iншых.

I вось ужо ўсе яны ляжаць перад iм. Такiх яшчэ не было. I ўсё гэта зрабiлi ягоныя рукi i рукi яго пражскiх сяброў.

Зрабiлi самi, без нiчыёй дапамогi, i гэта вiдаць не толькi па чыстай залатой мове, але i ў кожнай рысе гравюры, з якой паўстае славянскi тып ва ўсёй сваёй асаблiвасцi, дзе ўсё сваё: твары, вопратка, iнтэр'еры, нават сам пейзаж. I кожны славянiн, убачыўшы гравюру да "Руфi", успомнiць цягучую жнiўную песню над полем, мiгценне каласоў у вачах, шастанне сярпа i, магчыма, прыпомнiць, што i ён бачыў дзвюх бедных жанчын, якiя падбiралi каласы за жняцамi, i сцiснецца ў яго сэрца ад раптоўнай, вострай шкадобы да iх.

I ён убачыць гравюру да кнiгi "Эсфiр", i прачытае, i ўзненавiдзiць здраду i подлыя падкопы каралёў супраць сваiх народаў.

I ўбачыць будаўнiцтва Вавiлонскай вежы i зразумее, што адзiная несумненная каштоўнасць i адзiная велiч на зямлi ёсць Праца, i яе няма чаго саромецца, а саромецца трэба таго, што ты жывеш з працы другiх, бо ўмееш прадаваць iндульгенцыi i мянцець языком з амбона.

I ўбачыць Юдзiф з галавою Алаферна i зразумее, што няма на зямлi каштоўнасцi большай, чым родны край, i калi ўжо жанчыны, рызыкуючы жыццём i гонарам, пайшлi дзеля яго на ўсё, то мужчынам i пагатоў трэба.

Так ён i напiша ў сваёй прадмове: "Понеже ад прыражэнiя звери, ходяшчие в пустынi, знаюць ямы своя; птiцi, летающiе по воздуху, ведаюць гнезда своя; рiбы, плывающчыя по морю i в реках, чуюць вiры своя; пчолы i тым падобныя бароняць ульев своiх; така ж i людзi i где зродилися i ускормлены суць по бозе, к тому месту велiкую ласку iмаюць".

Шмат чаго ён яшчэ скажа. Скажа аб тым, што хрысцiянства — не суды над iншамыснымi, а бяззлобнасць i браталюбства, што абраных богам народаў няма, што ўсе браты i няма рознiцы мiж iмi. Ён падыдзе да "Бібліі" рацыянальна, як да крыніцы ведаў граматычных, музычных, астранамiчных. Як да таго, па чым можна вывучаць логiку, рыторыку, геаметрыю — усе не рэлiгiйныя, а свецкiя веды.

Ён скажа аб антычна-дэмакратычным iдэале мудрага i справядлiвага правiцеля, якi не просiць сабе "нi дзён многiх, нi багацця, нi жэ душ ворагаў", а просiць "мудрасцi", бо "без мудрасцi… немагчыма добра жыць людзям простым на зямлi".

Ён будзе гаварыць аб праве i справядлiвасцi, аб "роўнасцi для ўсiх", аб аднолькавым праве ўсiх на жыццё, хлеб, асвету i любоў.

Ён адмовiць царкве i царам у манаполii на думку, у манаполii iхняй улады над чалавечай думкай. I скажа, што ёсць законы прыроджаныя, а ёсць законы пiсаныя, i перавагу трэба аддаваць першым.

I ён скажа гэта такой яснай i гожай, такой лаканiчнай мовай, што яна i зараз шмат у чым з'яўляецца для нас узорам.

А, самае галоўнае, ён дасць народу зразумелую кнiгу, а значыць i самасвядомасць, розум, шлях з сутарэнняў на святло.

…Пасля пачалiся гады вандраванняў. Родны сын Беларусi i прыёмны сын Прагi зноў пад рэзкiм ветрам на бясконцых дарогах.

Бясконцая змена гарадоў. Вечныя спрэчкi з праваслаўнай i каталiцкай, з рэфармацкай догмамi. Частку ягоных кнiг спалiлi i ледзь не спалiлi яго самога.

Але ён упарта выдае новыя i новыя кнiгi. На гэты раз у Вiльнi.

…Але потым, вiдаць, адмовiлi ў грашах на выданне новых кнiг мецэнаты. Грашовае становiшча Скарыны зусiм не блiскучае. Пачалiся суды, страшнае сярэдневяковае кручкатворства, горы паперы, якая так была б патрэбна для кнiг, для ягоных кнiг. Той паперы, на якую ён звёў усе свае грошы i без якой заўсёды задыхаўся.

А пасля, як на Iава, пасыпалicя яшчэ i яшчэ няшчасцi. Канфiскацыя маёмасцi. Страшны Вiленскi пажар 1530 года, у якiм, вiдаць, згарэла i друкарня. I ўсё тое, што засталося. А пасля маравая язва, што выкатала амаль увесь горад, мортусы з завешанымi тварамi i бусакамi (баграмi) у руках. I гэтымi бусакамi цягнуць трупы i кiдаюць iх у фуры, што цягнуцца ў начы, пры святле паходняў, вулiцамi прыцiхлага, звар'яцелага ад жаху горада.

Поделиться:
Популярные книги

Звездная Кровь. Экзарх I

Рокотов Алексей
1. Экзарх
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Экзарх I

Легат

Прокофьев Роман Юрьевич
6. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.73
рейтинг книги
Легат

Матабар V

Клеванский Кирилл Сергеевич
5. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар V

Вернувшийся: Посол. Том IV

Vector
4. Вернувшийся
Фантастика:
космическая фантастика
киберпанк
5.00
рейтинг книги
Вернувшийся: Посол. Том IV

Серпентарий

Мадир Ирена
Young Adult. Темный мир Шарана. Вселенная Ирены Мадир
Фантастика:
фэнтези
готический роман
5.00
рейтинг книги
Серпентарий

Холодный ветер перемен

Иванов Дмитрий
7. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Холодный ветер перемен

Ермак. Телохранитель

Валериев Игорь
2. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Ермак. Телохранитель

Двойник Короля 7

Скабер Артемий
7. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 7

Курсант поневоле

Шелег Дмитрий Витальевич
1. Кровь и лёд
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Курсант поневоле

Я все еще не князь. Книга XV

Дрейк Сириус
15. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще не князь. Книга XV

Изгой Проклятого Клана. Том 6

Пламенев Владимир
6. Изгой
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 6

Шведский стол

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шведский стол

Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Измайлов Сергей
1. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Шайтан Иван 5

Тен Эдуард
5. Шайтан Иван
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
историческое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 5