Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Постаці

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

5 лiстапада 1512 года. Падуя. Храм святога Урбана. Вiцэ-прыёр Тадэй Мусацi паведамляе вучоным мужам медыцынскай калегii унiверсiтэта аб тым, што "вучонейшы юнак, доктар навук, бядняк з вельмi далёкiх краiн, можа, за тысячы з чымсьцi мiль ад гэтага славутага горада, дзеля павелiчэння славы i чэсцi яго, а таксама гэтай слаўнай гiмназii… прыбыў сюды i жадаў бы… атрымаць ступень доктара медыцыны бяскоштна, па спецыяльнай мiласцi i з ласкi божай".

Ён адказваў "настолькi выдатна i бездакорна" (а экзамен быў "строгi"), такiмi "блiскучымi доказамi", што "ўсiмi наяўнымi дактарамi, пры поўнай адсутнасцi нязгодных" быў "абвешчаны доктарам лекарскiх навук".

Што прывяло яго ў Iталiю? А тое, што пазней прывяло ў Прагу. Дух унiверсiтэта пранiзваў i вызначаў усё iдэйнае, усё духоўнае жыццё i Падуi, i Прагi. I гэта быў тып менавiта "iтальянскага ўнiверсiтэта".

Не бурсы, што смярдзiць капустай i запляснелымi iдэямi, i не манашая школа, а, хай сабе i не да канца вольная ад даўно струхнелых думак Аўгусцiна Блажэннага, — усё ж гуманiстычная школа, у якой, перш за ўсё, кажучы словамi Дантэ, цанiлася "доблесць i веды", а не бяздумнае наследаванне закасцянелых царкоўных догмаў. Лозунгам Падуi, лозунгам Прагi ў той час магло быць: "за розум, веды, праўду супраць догмы, супраць хлуснi, супраць двух бакоў аднаго медаля: пакоры i несправядлiвасцi".

Дык вось. Прага. 1517 год. Менавiта ў гэтым горадзе ён надрукуе сваю "Бiблiю" на старабеларускай мове. Яшчэ задоуга да таго, як выйдзе нямецкая бiблiя Лютара.

Дзе Скарына правёў пяць гадоў пасля Падуi? Мы не ведаем. Але гэтыя гады, несумненна, не прапалi. Чалавек рыхтаваўся да галоўнай справы жыцця. Напэўна, у гэтыя гады i быў iм зроблены пераклад, таму што пазней, у Празе, за ўсiмi друкарскiмi, арганiзацыйнымi, грашовымi клопатамi на гэта проста не хапiла б часу.

Прага тых часоў. Яе змрочны i прыземлены раманскi пачатак з цэрквамi, падобнымi на пячоры, высечаныя ў скале. I працяг. Нiбы сам дух чалавека выбухнуў у неба i пачаў выстрэльваць у яго стрэламi непараўнальнай Пражскай готыкi.

Лесвiца Iякава. Людзi раптам нiбы пачалi разумець, што не адным анёлам узыходзiць па ёй на неба, што могуць i яны, пражскiя мяшчане, з хiтраватым розумам у вачах, аматары выпiць i пад'есцi: пiва льецца ў глоткi, бы ў апраметную, кавалкi шынкi падаюць туды ж, як са страхi.

Але ён бачыць галоўнае, бычыць тое, што зрабiлi чорныя, жорсткiя, як капыты, рукi гэтых людзей: грубыя муры будынкаў i найтанчэйшы аксамiт, мячы i карункавую работу па дрэве i злату.

Гэтыя яму дапамогуць, ён ведае. Дапамогуць зрабiць па ягоных малюнках дрэварыты (i на iх будуць "бiблейскiя" героi ў старабеларускiх, — аднак i з элементамi чэшскай гарадской вопраткi пачатку XVI ст., - адзеннях), дапамогуць адлiць шрыфт, дапамогуць дастаць з Германii дэфiцытную паперу, патрэбную, як паветра, тую з Аугсбурга, з вадзяным знакам у выглядзе галавы быка.

Памогуць яго палкаму жаданню прынесцi свайму народу святло, зрабiць яго хаця крыху шчаслiвейшым.

I памаглi. I ўжо ёсць друкарня. Можа быць, што напаўлегальная (гарадскiя акты не ўпамiнаюць аб месцы, дзе яна была). I гэта зразумела. У вясёлай "добрай, старой Празе" завялася рэлiгiйная падазронасць. Семдзесят дзевяць год таму задушаны гусiзм i, напэўна, самая памяць пра божых воiнаў, пра рыцараў волi крыху прыаслабла ў людзях, прыцiснутых усобiцамi i сваркамi князёў. Жыве яшчэ шмат людзей, што памятаюць караля Iржы з Патэбрад, але яны памятаюць i ягоны лёс, i, што казацi, ад гэтых успамiнаў iм крыху не па сабе. Краiнай правяць — i доўга яшчэ будуць правiць — людзi, якiм мала справы да чэшскай мовы i культуры, да гордага духу чэшскага народа. А не за гарамi i час Габсбургау. Спачатку мяккiя лапкi, а потым сталёвая песць, якая стагоддзямi будзе iмкнуцца выдушыць з чэхаў мову, самасвядомасць i веру ў свае сiлы, каб самое iмя "чэх" знiкла з твару зямнога.

Скарына яшчэ ўбачыць гэта. I вялiкi пажар Малай Страны, Града i Градчан, i страшны час, калi Фердынанд I пазбавiць пражан палiтычных правоў. Многа, ой, многа яшчэ давядзецца яму пабачыць!

Але пакуль Прага ёсць Прага. I iдзе набор. I гравёры рэжуць дошкi для гравюр, i часам робяць гэта цераз пень-калоду, можа, напiўшыся пiва — падумаць толькi, у сцэне жнiва да кнiгi "Руф" усе жняцы трымаюць сярпы ў левай руцэ! Краiна ляўшуноў! — але часцей за ўсё так добра, што скарынiнскiя гравюры будуць лiчыцца шэдэўрамi аж да нашых дзён.

Прага ёсць Прага. Ажыўленая, гандлёвая i рамеснiцкая, моцная залатымi рукамi майстроў, культурнымi традыцыямi, навукай i кнiжнасцю. У ёй малады вучоны (яму яшчэ толькi каля дваццацi сямi год) адчувае сябе, як рыба, якую ўрэшце пусцiлi ў ваду. Ён ўрэшце дыхае на поўныя грудзi паветрам горада. Ён бачыў Полацк з непараўнальнымi Сафiяй i Ефрасiнняй, бачыў суровы, мужны воблiкам Кракаў i Падую. Але Прага, несумненна, цудоўнейшы з гарадоў, у якiх яму даводзiлася жыць. Не такая, як зараз, але, несумненна, ужо "Злата Прага".

Ён любiць яе. Яму тут лёгка жыць i працаваць. Лёгка рэгуляваць вiнт станка, лёгка сварыцца з рабочымi, лёгка праводзiць бяссонныя ночы над рэдагаваннем тэксту або пiсаннем прадмоў да кожнай кнiгi.

Лёгка нават проста блукаць начнымi вулкамi i пiць прыгажосць гарада.

Што ён мог бачыць?

Карлаў мост, такi ж велiчны i гожы, хiба што без статуй, з адным толькi старым распяццем. Але ж Влтава плыла i тады, як цяпер, варушачы косы водарасцей i адбiваючы нясмела першыя праменнi сонца.

Складаную блытанiну раманскiх i гатычных будынкаў, у якую, пакуль што яшчэ вельмi нясмела, украдваўся раннi рэнесанс (да базiлiкi святога Iржы толькi нядаўна прыбудавалi рэнесансны франтон, i пачалi перабудоўваць "дом Фауста").

Так жа узносiўся ў палымнеючае вячэрняе неба храм святога Вiта з зазубранымi, як хвост ската, шпiлямi, што, здаецца, пранiзваюць самое неба. Так жа звiвалiся грэшнiкi на мазаiцы "Страшнага суда". I, самае галоўнае, ужо пятнаццаць год блытанiнай сваiх гатычных скляпенняў адгароджаў ад астатняга свету свой нязмерны абшар, у якiм хоць на конях ганяй, Уладзiслаўскi зал.

Як i цяпер, узносiлiся ўгору Чорная вежа i Далiборка i жорстка зранены гусiцкiмi войнамi Страгаўскi манастыр. Увесь у шрамах, што раздзерлi яго прыгожае цела.

I чорны гмах Прашнай брамы, якая (падумаць толькi!) тады яшчэ не была Прашнай, i была позне-, а не псеўда-гатычнай. I, ясна ж, Каралiнум, — тады ячшэ гатычны, як i Старамесцкая плошча — духоўнае сэрца горада, у якiм сядзяць езуiты, але веды i цяга да iх у студэнтаў застаюцца ранейшымi.

Мне толькi страшэнна шкада, што ягоныя вочы не ўбачылi аднаго з самых вялiкiх дзiваў на зямлi: Златай вулачкi. Не ўбачылi цацачнага рознакаляроўя яе домiкаў, комiнаў, усёй гэтай каменнай полiфанii, якая кажа нам аб жыццi сярэдневякоўя куды больш, чым многiя славутыя храмы.

Поделиться:
Популярные книги

Ненужная жена. Хозяйка брошенного сада

Князева Алиса
1. нужные хозяйки
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ненужная жена. Хозяйка брошенного сада

Лекарь Империи 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 4

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 13

Володин Григорий Григорьевич
13. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 13

Дитя прибоя

Трофимов Ерофей
Дитя прибоя
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дитя прибоя

Мастер 9

Чащин Валерий
9. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 9

Закрытые Миры

Муравьёв Константин Николаевич
Вселенная EVE Online
Фантастика:
фэнтези
5.86
рейтинг книги
Закрытые Миры

Московское золото и нежная попа комсомолки. Часть Четвертая

Хренов Алексей
4. Летчик Леха
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Московское золото и нежная попа комсомолки. Часть Четвертая

Двойник короля 13

Скабер Артемий
13. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник короля 13

Искатель 7

Шиленко Сергей
7. Валинор
Фантастика:
рпг
фэнтези
попаданцы
гаремник
5.00
рейтинг книги
Искатель 7

Я уже царь. Книга XXIX

Дрейк Сириус
29. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я уже царь. Книга XXIX

Ты - наша

Зайцева Мария
1. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ты - наша

Вперед в прошлое 10

Ратманов Денис
10. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 10

Бомбардировщики. Полная трилогия

Максимушкин Андрей Владимирович
Фантастика:
альтернативная история
6.89
рейтинг книги
Бомбардировщики. Полная трилогия

Газлайтер. Том 22

Володин Григорий Григорьевич
22. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 22