Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Я з вогненнай вёскі...

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

— Сынок, спасайся, а мне ўжо ўсё роўна як будзе…

Дайшлі мы яшчэ дальша, паляжалі там трошкі, у яме, дзе пясок бралі. I вот у гэты лясок, сюды. Гэтак во зрання хадзілі мы дзень, ноч начавалі… Ён жа таксама раздзеты, толькі пінжачок на ім. На мне была цёплая кофта такая, дык я яе скінула і яму надзела.

Дзіця. Хадзілі мы, хадзілі, куды ні пойдзем — немцы… Іх няма, але яны нам усё роўна ў белых халатах паказваюцца. Пад раніцу — пеўні спяваюць. А выйдзем на бераг лесу — немцы. А іх жа ж не было! Толькі людзі прыходзілі, трупы сабіралі, а іх не было… I ўжо так усё даходзіць, што толькі спаць, і ўсё. Ад холаду. Спаць. Але я ведаю, што як сядзем — усё… Лапак наломім, на снег паложым, я саджуся, а яго бяру на калені. Як ён толькі засынае, дык я яго во так во… (Паказвае, як будзіла.) А толькі сучча на дрэвах трашчаць ды падаюць. I таго мы пугаемся.

Пад раніцу выйшлі на бераг, і, куды ні паглядзім, — усюды нам немцы ходзяць…

Мужа майго яны не забілі. Узялі на падводу, каб паказаў, дзе Свінка, дзярэўня такая. Там былі гэтыя самаахоўцы. I там, у Свінцы, мая мама родная жыла. А яны яшчэ хацелі туды, дзе недзе Кашэчы Брод ёсць, каб ён туды вёў. А ім сказалі, што не едзьце, бо вас ноччу заб'юць партызаны. I тут яны мужа адпусцілі, і ён пайшоў да мае мамы. I мама яго адтуль не пускала, бо ўжо наша Рулёва гарэла…

Гэта ўжо мама мне расказала, калі мы з сынам у Свінку прышлі.

Мама казала, што мой муж, калі ён пайшоў са Свінкі глядзець, ці мы жывыя, гаварыў: «Калі іх няма, дык і я не вярнуся…» Жанчына адна ў панчохах толькі па снезе з Рулёва прыбегла і сказала, што бачыла, як нас павялі і чуваць былі два выстралы, а дзе мы падзеліся — невядома… Ён касцей нашых пашукаў і не знайшоў…

А мама мая запрагла каня і ў Рулёва прыехала. Ён плача, а мама кажа:

— Яны жывыя, яны прышлі ўжо да нас!..

Потым мы жылі ў мамы. Я была чорная, цёмная. Больш года была ненармальная. «Немцы, немцы!..» Куды я ні хавалася, куды я ні хадзіла — усюды немцы былі… У белым, у белым… Унаклонку нічога не магла рабіць, толькі стоячы. Грэчку на воз падаваць… Палучыўся ў мяне менінгіт, гіпертанія, і так усё сваё жыццё пакутую…

А сын ужо дзевяць год, як памёр. Мой Росця. Шасцёра ўнукаў пакінуў… Яны ў дзетдоме, чацвёра меншых…»

У Новым Сяле на Барысаўшчыне Міхась Верхаводка расказваў нам пра тое, як вясной 1944 года забівалі яго родныя Будзенічы.

Міхасю Мікалаевічу сорак гадоў. Ён быў адзін у хаце, аднак па малюнках, наклееных на сцены, тут адчувалася прысутнасць дзяцей. Зрэшты, ён і сказаў нам пасля, што гэта дачка так хораша малюе.

Чалавек характару мяккага, ледзь не з жаночаю ласкай у голасе. Можа, таму і памятае ўсё так падрабязна. Расказваў ахвотна, нібы нарэшце дачакаўся выпадку.

«…Два дні дождж ліў… Ну, тут усе выйшлі… Есці ні ў кога не было нічога, галодны народ быў. Паселі, сонца прыгрэла — усе тут і паселі на месцы.

А я сядзеў, не задрамаў, нічога. Ведама, яшчэ дзіцёнкам быў. Гляджу — немец ідзець. Я толькі сказаў:

— Ай, немец ідзець!.. Вялікі ідзець, з аўтаматам.

Мая сястра была. Брата забілі тут жа, на месцы. Як я сказаў: «Немец ідзець!», дык сястра драла ў лес. Тут нашлася яшчэ братавая, — яна тоже ў лес. А дзеці заёй.

Ну, а мы толькі пасталі ўсе. Стаяка пасталі.

Карова была прывязана. Ён даў вочарадзь у гэтае месца. Папала гэтай карове. Карова гэтая — па лесе. I павалілася. Як пачала нагамі… Пакуль яна кончылася.

Ён надумаўся і ракету ўверх — жах! Тут іх аж чорна стала. Павыбягалі з лесу. Акружылі нас поўнасцю, з усіх бакоў. Ну, хлопцы такія былі — хрэст [1] во на рукаве і ў чорным адзеты былі.

Нас пастроілі. Пачалі здзекі. Мужчын адзельна пастроілі, а баб адзельна. I пачалі лупцаваць гэтых мужчын.

— Дзе ваша, бандыты, аружыя?

1

Свастыка.

Сюды падставіць, пад бараду… карабін там ці чорт яго тады ведаў.

А я за спадніцу ў мамы дзяржуся. Я ўжо ж трошкі ладны быў, першы клас кончыў ужо.

Так гэтых мужчын пабівалі, колькі ім нада было, метраў пяцьдзесят адагналі, лёг пулямётчык. Мінамётчыкі ляглі з бакоў…

А ў мяне яшчэ дзецкі розум быў — глядзець, як міна ляціць. Адзін ляжыць, а другі зойдзе збоку — кідзель! Я відзеў гэта — міна ляціць і плёх там, зваліцца. Туды, у бярэзнічак. Я тое месца знаю і цяпер. Толькі цяпер яно змянілася, канешне, многа лет прайшло.

Пабілі гэтых мужчын — бабы наробілі енку. Пулямётамі пабілі — дзе ж яны на чыстым поплаве дзенуцца? Тры пулямёты. Як кашанулі!.. Там і мой брат быў, Васіль. Жонка яго з намі была і дзеці.

Прылятае адзін сюды, гэты немец. Хацелі нас у бярэзнічак, тут ражэчак тады застаўся. Нейкі старшы пад'ехаў і кажа: «Не!» Ці як ён там сказаў. Яны змянілі план. Як сталі з мінамёта біць — два хлопцы ідуць. Маладыя хлопцы, мо ім тады па сямнаццаць было, па васемнаццаць. Сяйчас нас астанавілі. Тут плач, тут дзеці гэтыя плакалі…

А я не плакаў, як-та дзяржаўся. Інцерасаваўся проста… I знаў жа, што на смерць іду!..

Добра. Заняліся з гэтымі хлопцамі. Пабівалі яны, колькі хацелі, іх. Ведама ж, людзі пры сіле, а тут — бяссільныя. У гэты бярэзнічак, дзе нам трэба было легчы, гэтых хлопцаў… Так во неяк паклалі і прастрачылі іх.

Сяйчас падышоў іхні гэты, нейкі старшы, відаць, і кажа:

— На Будзенічы! Ну, нас пагналі.

Мы трошкі адышліся, і гэтай маёй братавай большы хлопец прарваўся. А меншы, Генка, той застаўся. Вярнуўся сюды, дзе нас бралі.

А мяне як бралі з месца, то там пасцілка была ўвязана, хлеба краюшачак быў. Я завязаў на плечы. Дык ён мне сказаў:

— Сынок, не бяры, ён табе не нада. Я на месцы гэта і бросіў.

Прагналі нас метраў пяцьдзесят — выбег дзіцёнак. Ішоў ззаду канваір. Гаворыць… Старушка ззаду ішла, дык ён ёй кажа:

— Прывядзі яго!

Пацанёнка таго. Яна пайшла. Калі б разумная старуха, дык яна б за гэтага пацанёнка ды ў лес. Чорт бы за ёю пабег. Мы тут пачалі б разбягацца. А яна пайшла, за ручку таго дзіцёнка і прывяла сюды, у калону к нам.

Поделиться:
Популярные книги

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Первый среди равных. Книга VII

Бор Жорж
7. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга VII

Изгой Проклятого Клана. Том 3

Пламенев Владимир
3. Изгой
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 3

Черный Маг Императора 10

Герда Александр
10. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 10

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Живое проклятье

Алмазов Игорь
3. Жизнь Лекаря с нуля
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Живое проклятье

Адвокат Империи 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
дорама
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 4

Кодекс Охотника. Книга XVIII

Винокуров Юрий
18. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVIII

Черный рынок

Вайс Александр
6. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Черный рынок

Имперец. Том 3

Романов Михаил Яковлевич
2. Имперец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
7.43
рейтинг книги
Имперец. Том 3

Отмороженный 7.0

Гарцевич Евгений Александрович
7. Отмороженный
Фантастика:
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 7.0

Содержанка. Книга 2

Вечная Ольга
6. Порочная власть
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Содержанка. Книга 2

Кодекс Охотника. Книга IX

Винокуров Юрий
9. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IX

Надуй щеки!

Вишневский Сергей Викторович
1. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки!