Поделиться:
Шрифт:
МАКСІМ БОГДАНОВІЧ.
ВЯНОК
кніжка выбраных вершоў.
ВІЛЬНЯ, ДРУКАРНЯ МАРЦІНА КУТЫ.
1913.
ВЯНОК НА МАГІЛУ
С. А. ПОЛУЯНУ
(† 8 КРАСАВІКА 1910 Г.)
Вы, хто любіце натрапіць
Між страніц старых, пажоўклых
Кнігі, ўжо даўно забытай,
Блеклы, высахшы лісток, —
Праглядзіце гэты томік:
Засушыў я на паперы
Краскі, сьвежые калісьці,
Думак шчырых і чуцьця.
МАЛЮНКІ І СЬПЕВЫ.
Этотъ листокъ, что изсохъ и свалился, Золотомъ вечным горитъ въ песнопеньи. А Фетъ. Нізка вершоў "У зачарованым царстві".
O voi, ch’avete gl’intelletti sani Mirate la dottrina, che s’asconde Sotto’l velame degli versi strain. Dante. Inf. IX. * * *
Чуеш гул? — Гэта сумны, маркотны лясун Пачынае няголасна граць: Пад рукамі яго, разважаючы сум. Бытцым тысячы, крэпка нацягнутых, струн, Тонкаствольные сосны звіняць. І ці трэба казаць, чаму сціхла рэка, Не шасьцяць у палёх каласы І аб чым шэпаціць галасок вецерка Што зіяе-дрыжыць на лісьцёх лазьняка: Кроплі сьлёз, ці халоднай расы? 1910. ВОЗЕРА.
Стаяў калісь тут бор стары І жыў Лясун у тым бары. Зрубалі бор. — лясун загінуў. Во сьлед яго ад тэй пары: Сваё люстэрка ён пакінуў. Маўляў у іншы сьвет вакно Ляжыць, спакойнае, яно, Жыцьцё сабою адбівае І ўсё, што згінуло даўно, У цёмнай глыбіні хавае. НАД ВОЗЕРАМ.
Сонцэ ціха скацілося з горкі; Месяц белы заплаканы сьвеціць, Агледае бахматые зоркі, Цягне з возера срэбные сеці. У іх русалкі заблуталі косы, — Рвуць і блутаюць срэбрные ніці Ноч плыве над зямлёй, сее росы, Ноч шапочэ русалкам: "засьніце"... ВАДЗЯНІК.
Сівавусы. згорблены, я залег між цінай, І гадамі грэюся — сплю на дне рэкі. Твар травой аблутана, бытцым павучынай, Засыпаюць грудзі мне жоўтые пяскі. Над вадой ля берэга, ціха сьпіць асока, Ды лаза зялёная жаліода-шуміць, Хвалі ціха коцяода і бягуць далёка, — І усё навокала сном адвечным сьпіць. ЗЬМЯІНЫ ЦАР.
У цёмным небі—хараводы Сіневатых зорак, У цёмным небі сьвеціць месяц Залатым сярпом..., Мы ўжо выйшлі с цесных, душных Падзямельных норак, На зімовы цёпды вырай Цягнемся-паўзём. У полі, у лесі нам усюды Праляглі дарожкі! Устужкай рушымся між пушчы, На сам перад — я. Зіхацяць маей кароны Залатые рожкі, Цёмным блескам адлівае Уся луска мая. Нам ня трэба ні ад чога Ноччу абароны, — А спаткаем чэлавека, Порт разсьцеле ён: Залаты ражок яму Я ураню с кароны, І праз белу палатніну Дальш мы папаўзём. БУРА.
Панурая, вялізная жывёла Па шыры неба ў даль марудна праплывае. Усё сціхла. Але вось паветрэ разсекае Агністы меч і зіхаціць вясёла. Ударыў ён—і грукат пракаціўся; Мігае грозны меч, удары не змаўкаюць. І у ніз халодные бічы крыві сьцекаюць, А людзі кажуць: гэта дождж праліўся. * * *
У небі — ля хмары грымотнай—празрыстая, лёгкая хмара Шпарка плыла, і абедзьве чагось чырванелі ад жару. Злінда жадалі яны зрабіліся-б хмарай магутнай, Але даігёка іх вецер разнёс, наляцеушы нячутна. Дробным дажджом над зямлёй, як сьлезамі, адна пралілася; Гулкім раскатам грымотаў другая у атказ азвалася. І па асобку загінулі хмары бяздольные тые, Чуючы у небі, як вецер над сьмерцьцю іх радасна вые. ВОЗЕРА.
У чарцы цёмнай і глыбокай Плешчэ, пеніцца віно; Хмелем сьветлым і халодным Калыхаецца яно. І хістаецца асока, І шушць высокі бор, А у душы не замаукае, Струн вясёлых перабор. * * *
Огдянись — и міръ вседневный
Многоцветенъ и чудесенъ.
А. Фетъ.
Прывет табе, ясыцьцё на волі! Над галавой — дубоў павець, Віднеюць неба, горы, поле Праз лісцьцяў сець. Лахмоцьця ценяу на палянах Схаваушы золата ляжаць; Яго слаі с пад дзір парваных Аж зіхацяць. А к ночы свой чырвоны веер У небі сонцэ развярне І разварушэны ім вецер У даль памкне. Калі жэ пабляднее золак І цёмнай зробіцца вада Зазьяе серабром іголак Зор грамада. І роуна мілымі зрабіцца Здалеюць яркі блеск і цень, Той дзень, што мае нарадзіцца, І знікшы дзень.Комментарии:
Популярные книги
Охотник на демонов
2. Живой лёд
Фантастика:
боевая фантастика
5.83
рейтинг книги
В лапах зверя
1. Звериные повадки Симоновых
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 4
4. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Отверженный. Дилогия
Отверженный
Фантастика:
фэнтези
7.51
рейтинг книги
Деревенщина в Пекине 3
3. Пекин
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Маленькая женщина Большого
5. Наша
Любовные романы:
эро литература
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Большая Гонка
16. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Мажор. Дилогия.
Фантастика:
боевая фантастика
8.05
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое!
1. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ненужная жена. Хозяйка брошенного сада
1. нужные хозяйки
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Воевода
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воин
2. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.25
рейтинг книги
Камень
1. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.80