Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

У капцюрох ГПУ

Аляхновіч Францішак

Шрифт:

Попутчiк ня ведаў, хто яны. Калi-б ведаў, яшчэ больш спалохаўся-бы. Глядзеў то на аднаго, то на другога, здагадваючыся толькi, што перад iм сядзяць важныя фiгуры, але ня ведаючы, што гэтыя сьцiплыя адзнакi на каўнерах ёсьць найвышэйшыя вайсковыя адзнакi, якiя адпавядаюць гэнэральскаму становiшчу ў iншых краёх.

Апрача Апанскага, яшчэ адзiн быў апрануты ў цывiльную вопратку. Худы, высокi, на якiм ягоны касьцюм вiсеў, як на шчотцы, што падмятаюць падлогу.

Гэта быў начальнiк аднаго з аддзелаў, таварыш Гендзiн.

Iншыя таксама былi начальнiкамi або заступнiкамi. I Гродзiс, якi, апрануўшыся ў эўрапейскi касьцюм, са сваiм салiдным брухам выглядаў-бы як тыповы буржуй, i Карытаў з тварам, густа ўскрытым вуграмi, i iншыя.

Толькi што перад уваходам Попутчiка скончылася паседжаньне калегii.

— Ну-у-у, — адазваўся працяжна таварыш Апанскi, — расказвайце нам, грамадзянiн Попутчiк.

— Аб чым?

— Ну-у-у, з якой мэтай вы прыехалi ў Менск? — цягнуў далей заступнiк старшынi ГПУ, злосна ўсьмiхаючыся.

— Як з якой мэтай? — мямлiў зьбянтэжаны гэтым пытаньнем Попутчiк. — Дык-жа ўсе ведаюць, з якой мэтай. Ведаюць аб гэтым мае прыяцелi з «Грамады», ведаў таксама, даючы мне вiзу, i параднiк паўпрэдства Ульянаў… Дык-жа, даючы мне вiзу, ведаў, каму дае…

— Ну так, але мы-б хацелi пачуць, што вы аб гэтым скажаце.

— Я прыехаў, каб паглядзець, як творыцца новае жыцьцё, будуецца сацыялiзм… — Попутчiк ня мог адразу нiчога iншага прыдумаць, апрача гэтых трафарэтных фразаў.

— Ага… новае жыцьцё… сацыялiзм, — паўтарыў Апанскi, не зьмяняючы свайго iранiчнага тону. — Ну, i як-жа-ж вам падабаецца гэтае «новае жыцьцё»?

— Ня нэрвуйцеся, таварыш Попутчiк, спакойна! — дакiнуў Гродзiс.

Попутчiк паглядзеў на дабрадушны (гэтак яму здавалася) Гродзiсаў твар i крыху набраў духу.

— Не, я не нэрвуюся… зусiм не… Мне надта падабаецца… Я-б хацеў застацца тутака ў Менску. Апанскi зарагатаў:

— Застацца?.. Хэ-хэ-хэ!.. Падабаецца… хэ-хэ!.. Дык вы, грамадзянiн Попутчiк, думаеце, што вам, вiцэ-старшынi «Беларускай Рады», мы дазволiм тут застацца?

— Ну, нiчога не парадзiш… тады паеду назад…

— Назад? — i Апанскi з усьмешкай паглядзеў на сваiх таварышоў.

Пагляд Попутчiка скiраваўся ў гэтым самым кiрунку, i на ўсiх тварах ён заўважыў мiмалётную ўсьмешку, якая нiчога добрага не прарочыла.

Попутчiк адчуваў сябе надта дрэнна. Бачыў, што тут ня вераць нiводнаму ягонаму слову, што ня вераць у ягоную лёяльнасьць, а ў ягонае захапленьне савецкiм будаўнiцтвам i пагатоў. Далейшыя допыты закраналi ягоныя дачыненьнi да «Грамады», да «Беларускае Рады» i г. д.

I ўсё час ад часу:

— Але вы ня нэрвуйцеся, грамадзянiн!..

Пасьля кожнага гэткага «супакойваньня» Попутчiк быў знэрваваны яшчэ больш.

Гэткая гутарка, якая не прарочыла Попутчiку нiчога добрага, трывала блiзу гадзiну i раптам…

Раптам, як пад уплывам нейкiх чараў, усё перамянiлася, дачыненьнi да Попутчiка зрабiлiся вельмi прыязныя. Моў з твараў, якiя акружалi яго, зьляцелi прыкрыя маскi i зьявiлiся праўдзiвыя чалавечыя аблiччы. Гэтыя твары раптам страцiлi свой дасюлешнi iранiчны выгляд i праясьнiлiся прыяцельскай ветласьцю. Можна-б сказаць, што дагэтуль разыгрывалася камэдыя, а цяпер вось пачынаецца ўзапраўдная паважная гутарка. Ужо перасталi тытулаваць Попутчiка «грамадзянiнам», а называлi яго «таварышам».

— Ну, таварыш Попутчiк, усё добра… — сказаў Апанскi. — Хiба гэта разумееце, што да кожнага, хто прыехаў з загранiцы, мы ставiмся з недаверам… Мы павiнны яго добра памацаць, каб раскумякаць, хто ён, якiя ў яго пляны… Гэткiя ўжо нашы абавязкi… Ну, але iнакш i быць ня можа. Дык-жа разумееце, што мы з усiх бакоў абкружаны ворагамi, капiталiстычны сьвет толькi i глядзiць, каб нам неяк пашкодзiць… Ну, але цяпер мы ўжо вас разабралi, таварыш, мы вас ужо разумеем… Ужо ўсё ясна… Ну, а цяпер, калi афiцыйная частка нашае гутаркi скончаная, дазвольце запрасiць вас, таварыш, на заўтра на «товарищескую чашку чаю». Добра?

— Але я ахвоча… Вельмi дзякую…

— Як вас «звать по батюшке»? — прымiльна спытаўся Гродзiс.

— Карлавiч, Франц Карлавiч.

— Ну, дык вось, Франц Карлавiч, прыходзьце да нас заўтра зусiм проста… Вы, мусiць, ня зусiм добра арыентуецеся ў Менску?.. Ну, дык спаткаецеся з таварышам Карытавым, ну… хаця-б у сталоуцы № 1, ведаеце, дзе гэта? На рагу Савецкай…

— Але, ведаю, ведаю… Я там часам бываю.

— Ну, дык прыйдзеце туды, Франц Карлавiч, а гадзiне 2-й i чакайце. Туды прыйдзе таварыш Карытаў i забярэ вас iз сабой. Добра?

— Вельмi добра.

— Ну й як там у вас, у Польшчы, гавораць аб нас? Што ГПУ — гэта людзi дзiкiя, зьверы, садыстыя… Праўда?

— О, блага гавораць…

— А цяпер самi бачыце, якiя мы. Што? Ня гэткiя мы страшныя, як нас малююць… Хэ-хэ… Праўда?

— Ну ведама… Хэ-хэ-хэ.

— Ну, дык да заўтра, Франц Карлавiч! А памятайце: аб нашай з вамi гутарцы нiкому нi слова! Анi-нi-нi! Бо разумееце?.. Гэтае нашае мяшчанства… яно гэткае тупое, яно гэтага не разумее… Для iх ГПУ — гэта… Але нашто шмат казаць! Дык-жа вы самi ведаеце.

— Ну ведама!

— Дык да пабачэньня! Да заўтра!

Сардэчна пацiснулi сабе рукi.

У галаве Попутчiка быў хаос. Кучы супярэчнасьцяў. Перавал думак, якiя змагалiся адна з аднэй…

Як раптам счэз, так цяпер раптам зьявiўся жыдок гепiсты, якi прывёў сюды Попутчiка. Кнопкi электрычных званкоў тут прыладжаны пад дошкай стала гэткiм чынам, што, сядзеўшы пры стале, можна невiдавочным рухам пазванiць на таго, хто чакае на калiдоры.

Попутчiка правялi на вулiцу праз галоўныя ўваходныя дзьверы, дзе стаяла варта, i пусьцiлi дамоў.

Поделиться:
Популярные книги

Тринадцатый XIII

NikL
13. Видящий смерть
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый XIII

На границе империй. Том 9. Часть 4

INDIGO
17. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 4

Двойник Короля 8

Скабер Артемий
8. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 8

Тринадцатый XII

NikL
12. Видящий смерть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
7.00
рейтинг книги
Тринадцатый XII

Как я строил магическую империю 4

Зубов Константин
4. Как я строил магическую империю
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 4

Петля, Кадетский Корпус. Книга четвертая

Алексеев Евгений Артемович
4. Петля
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Петля, Кадетский Корпус. Книга четвертая

Я до сих пор не царь. Книга XXVII

Дрейк Сириус
27. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я до сих пор не царь. Книга XXVII

Комбинация

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Комбинация

Вперед в прошлое!

Ратманов Денис
1. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое!

Искатель 2

Шиленко Сергей
2. Валинор
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Искатель 2

Я все еще не царь. Книга XXVI

Дрейк Сириус
26. Дорогой барон!
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще не царь. Книга XXVI

Эммануэль

Арсан Эммануэль
1. Эммануэль
Любовные романы:
эро литература
7.38
рейтинг книги
Эммануэль

Моя простая курортная жизнь 5

Блум М.
5. Моя простая курортная жизнь
Любовные романы:
эро литература
5.00
рейтинг книги
Моя простая курортная жизнь 5

Чужак из ниоткуда 3

Евтушенко Алексей Анатольевич
3. Чужак из ниоткуда
Фантастика:
космическая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чужак из ниоткуда 3