Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Тры таварышы

Ремарк Эрих Мария

Шрифт:

«Інтэрнацыяналь» — вялізная, цёмная, задымленая кішка з мноствам задніх пакояў. Наперадзе, каля стойкі, стаяў раяль. Ён быў разладжаны, некалькі струн парвалася. Клавішы таксама былі не ўсе. Але я любіў гэтую бадзёрую музычную скрынку са стажам. Я аддаў ёй год майго жыцця, працуючы тут тапёрам.

У задніх пакоях жывёлапрамыслоўцы праводзілі свае сходы. Бывалі тут і вулічныя артысты. Наперадзе сядзелі прастытуткі.

Шынок быў пусты. Толькі пласкаступы кельнер Алоіс стаяў за стойкай.

— Як заўсёды? — спытаў ён.

Я згодна кіўнуў. Ён прынёс мне партвейн з ромам, палова на палову. Я сеў за столік і бяздумна ўтаропіўся перад сабой. Шэры прамень сонца коса падаў праз акно на бутэлькі, што стаялі на паліцах. Чэрыбрэндзі гарэў, як рубін.

Алоіс паласкаў шклянкі. Гаспадарова кошка сядзела на раялі і муркала. Я павольна паліў цыгарэту. Ад душнага паветра цягнула на сон. Дзіўны голас быў учора ў дзяўчыны. Нізкі, грубаваты, амаль хрыплы і ўсё ж мяккі.

— Дай мне пагартаць некалькі часопісаў, Алоіс, — сказаў я.

Зарыпелі дзверы. Прыйшла Роза. Роза, прастытутка з могілак, па мянушцы Жалезны Конь. Яе так ахрысцілі за нястомнасць. Яна прыйшла выпіць кубачак шакаладу. На яго яна раскашэльвалася тут кожную нядзелю. Потым яна ехала ў Бургдорф да свайго дзіцяці.

— Прывітанне, Роберт.

— Прывітанне, Роза. Як малышка?

— Паглядзім. Вось — вязу ёй.

Яна дастала з пакунка чырванашчокую ляльку і націснула ёй на жывот. «Ма-ма», — праквакала лялька. Роза свяцілася ўся.

— Казачна! — сказаў я.

— Зірні! — Яна нагнула ляльку назад. Ляпнуўшы, заплюшчыліся вочы.

— Нечувана, Роза.

Яна была задаволена і зноў запакавала ляльку.

— Ты ў гэтых справах цяміш, Роберт. З часам будзеш добрым мужам.

— Ну, ну, — сказаў я з сумненнем.

Роза любіла сваё дзіця. Яшчэ тры месяцы назад, пакуль дзіця не хадзіла, яно жыло з ёй у адным пакоі. Нягледзячы на яе занятак, гэта было магчыма дзякуючы маленькай бакоўцы. З'яўляючыся вечарам з кавалерам, яна прасіла яго, прыдумаўшы прычыну, пачакаць на двары, сама хуценька бегла наперад, штурхала дзіцячую каляску ў бакоўку, замыкала дзверы і ўпускала кавалера. Але ў снежні малую даводзілася занадта часта перапраўляць з пакоя ў халодную бакоўку. Дзіця прастудзілася і часта плакала ў прысутнасці наведнікаў. Роза мусіла разлучыцца з дачушкай, як ні цяжка гэта ёй далося. Яна здала яе ў дарагі дзіцячы прытулак. Там яна лічылася паважанай удавой. Інакш — дзіця не прынялі б.

Роза ўстала.

— Ты прыйдзеш у пятніцу?

Я кіўнуў.

Яна глянула на мяне.

— Ты ж ведаеш, што здарылася.

— Вядома.

Я не меў ніякага ўяўлення, што здарылася, але ў мяне не было жадання распытваць. Такую звычку я набыў тут за год працы тапёрам. Так было заўжды найлепш. Як і тое, што да ўсіх дзяўчат тут я звяртаўся на «ты».

— Бывай, Роберт.

— Бывай, Роза.

Я нейкі час яшчэ пасядзеў. Але я не адчуваў звыклага дрымотнага спакою. «Інтэрнацыяналь» у выхадныя дні быў мне ўтульным домам. Я выпіў рому, пагладзіў кошку і пайшоў.

Цэлы дзень я сноўдаўся. Я не ведаў, што мне рабіць. Нідзе доўга не затрымліваўся. Пад вечар я пайшоў у майстэрню. Там быў Кёстэр. Ён рамантаваў «кадзілак». Гэтую старую машыну мы нядаўна купілі за бясцэнак. Цяпер мы яго як след перабралі. Кёстэр наводзіў апошні «марафет». Мы спадзяваліся добра зарабіць на ёй. Я сумняваўся, што нам пашанцуе. У такія цяжкія часы, як цяпер, людзі купляюць малыя машыны, а не такі аўтобус.

— Мы на ім пагарым, Ота, — сказаў я. Але Кёстэр быў упэўнены.

— Гараць на сярэдніх машынах, Робі, — растлумачыў ён. — Купляюць танныя машыны і вельмі дарагія. Ёсць яшчэ людзі з грашыма. А ёсць, што выдаюць сябе за багатых.

— Дзе Готфрыд? — спытаў я.

— На нейкім палітычным сходзе.

— Вар'яцтва! Што яму там трэба?

Кёстэр засмяяўся.

— Сам не ведае. Магчыма, вясна затлуміла яму галаву. Вось і хочацца нечага свежанькага.

— Магчыма, — сказаў я. — Давай дапамагу.

Мы пракорпаліся, пакуль не сцямнела.

— Хопіць, — сказаў Кёстэр.

Мы ўмыліся.

— Ведаеш, што ў мяне ёсць? — спытаў ён і паляпаў па партманеце.

— Што?

— Білеты на бокс вечарам. Два. Пойдзем?

Я вагаўся. Ён здзіўлена паглядзеў на мяне.

— Удзельнічае Сцілінг, — сказаў ён. — Супроць Валькера. Будзе добры бой.

— Вазьмі Готфрыда, — прапанаваў я і сам з сябе пакпіў: чаму не іду? Але не хацелася, не ведаю чаму.

— У цябе планы? — спытаў ён.

— Не.

Ён зірнуў на мяне.

— Пайду дадому, — сказаў я. — Напішу пісьмы, і яшчэ тое-сёе… Таксама трэба.

— Ты захварэў? — спытаў ён занепакоена.

— Ты што, ані блізка. Магчыма, таксама вясна затлуміла галаву.

— Ну добра. Як хочаш.

Я паплёўся дадому. Але і седзячы ў пакоі, я не ведаў, чым заняцца. Без мэты я хадзіў узад-уперад. Я ўжо не мог уцяміць, што ж мяне пацягнула сюды. Нарэшце я пайшоў праз калідор да Георгі. Пры гэтым я сутыкнуўся з фраў Залеўскі.

— Вось табе і на, — сказала яна. — Вы тут?

— Цяжка не пагадзіцца, — адказаў я з ледзь прыхаваным раздражненнем.

Яна пахітала сівой галавой.

— Нікуды не пайшлі? Дзіва, ды і ўсё тут!

Я не доўга затрымаўся ў Георгі. Праз пятнаццаць хвілін я вярнуўся. Падумалася, ці не выпіць чаго. Але не хацелася. Я прысеў каля акна і пачаў пазіраць на вуліцу. Змрок на крылах кажана лунаў над могілкамі. Неба за Домам прафсаюзаў было зялёнае, як няспелы яблык. Загараліся ліхтары, але яшчэ было не зусім цёмна — здавалася, што яны мерзнуць. Я пашукаў пад кнігамі паперку з нумарам тэлефона. У рэшце рэшт… патэлефанаваць жа можна. Я ж нават амаль што даў слова. А можа, дзяўчыны і дома няма.

Поделиться:
Популярные книги

Искатель 2

Шиленко Сергей
2. Валинор
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Искатель 2

Ты - наша

Зайцева Мария
1. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ты - наша

Наемный корпус

Вайс Александр
5. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Наемный корпус

Последний Паладин. Том 11

Саваровский Роман
11. Путь Паладина
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 11

Студент из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
2. Соприкосновение миров
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Студент из прошлого тысячелетия

Я – Легенда

Гарцевич Евгений Александрович
1. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Я – Легенда

Двойник короля 14

Скабер Артемий
14. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник короля 14

Кодекс Охотника XXVIII

Винокуров Юрий
28. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника XXVIII

Дитя прибоя

Трофимов Ерофей
Дитя прибоя
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дитя прибоя

Тринадцатый XII

NikL
12. Видящий смерть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
7.00
рейтинг книги
Тринадцатый XII

Неудержимый. Книга XXIX

Боярский Андрей
29. Неудержимый
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXIX

Последний Герой. Том 5

Дамиров Рафаэль
5. Последний герой
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Последний Герой. Том 5

Сокрушитель

Поселягин Владимир Геннадьевич
3. Уникум
Фантастика:
боевая фантастика
5.60
рейтинг книги
Сокрушитель

Сильнейший Столп Империи. Книга 5

Ермоленков Алексей
5. Сильнейший Столп Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сильнейший Столп Империи. Книга 5