Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Нічые

Федоренко Андрей Михайлович

Шрифт:

IV

Выйшаў з веснічак Чуб з абярэмкам вінтовак. Уладкаваў зброю на падводу, паўз драбіну. Памацаў забітых праз брызент, праверыў, ці як след звязаныя палонныя, пашморгаў вяроўку - ці добра трымаецца на кручках... Затым, бы цяпер толькі заўважыў, павярнуўся да натоўпу. Ссупіў бровы, уставіў рукі ў бокі - вялізны, што той мядзведзь, спытаў, грозна варушачы вусамі:

– Так - і што вы тут не бачылі?

Дзядок, абапіраючыся на крывуліну, падаўся бліжэй. Патлумачыў:

– Дык гэта... Стаімо, жджэм, - і азірнуўся на вяскоўцаў, чакаючы падтрымкі.

– Чаго вы жджэце?

– Дык гэта... вядома... Каб сваё забраць, калі раздаваць пачняце, - дзядок паказаў крывулінаю на мяшкі доле і на падводзе.

– А хто вам сказаў, што мы будзем раздаваць?
– яшчэ больш павысіў голас Чуб.
– Я ў вас пытаю!

Раптам як стаяў - рукі ў бокі, - так і пайшоў на дзядка:

– Сыны, унукі ёсць?

– Дык гэта...
– сумеўся той, змізарнелы перад такой скалою.
– Два сыны, а ўнукі малыя...

– І дзе сыны? Я спадзяюся, у нас у атрадзе? У Семежаве?

– Дык гэта... па хадзяйству...

– Па хадзяйству?! Мы там мерзнем, гібеем, кроў праліваем за вас жа, а вы - па хадзяйству?! Толькі і робіце, што ў валенкі ціхенька пшыкаеце ды на гарачых чаранах, у цяпле ў дабрэ, валяецеся?! Саветам ці палякам, маць вашу растакую, дык вы нічога не шкадуеце!
– усё больш распаляўся Чуб, наступаючы на разгубленага дзядка.
– Вам пугаўём у шыбіну стукнуць, дык вы і лапкі ўгору, апошняе сала з кубла цягнеце, апошні крыж нацельны гатовы сарваць з сябе і аддаць! А нам, сваім героям, сваёй доблеснай беларускай народнай арміі вам меркі аўса шкода?!

Крыху астыў, супакоіўся.

– Зараз слухайце мне і запамінайце і па хатах разнясіце. Пра тое, што тут было, каб ні адна жывая душа не пікнула! Калі прыедуць, стануць пытаць, скажаце - так і так, былі чырвоныя, забралі, што ім трэба, і паехалі сабе ў Вызну. Зразумелі? Ды не тапчыцеся тут без толку, слядоў не рабіце!.. І помніце, чэрці, калі што...
– пагразіў таўсценным пальцам.

– Не, гэта ж я так сабе, - зашамкаў спалохана, апраўдваючыся, дзядок, палічыўшы, відаць, што пагроза найбольш яго тычыцца.
– Бярыце на здароўе - сваім не шкода!
– сказаў, а выцвілыя падслепаватыя вочкі ўраз заслаліся жалем і паказалі на іншае - што шкада, яшчэ і як шкада свайго дабра і чым вы, такія «абаронцы», розніцеся тады ад Саветаў ці ад палякаў?..

Аднак на астатніх прамова Чуба падзейнічала. Усё правільна, так і трэба, сіла павінна быць сілаю - з кулакамі, з мацюкамі, а яшчэ лепш - з крывянкамі, тады і паважаць можна, тады і слухацца ахвота...

– Правільна, хлопцы!

– Бярыце на здароўе!..

– Чым гэтай набрыдзі, дык лепш сваім ужо...

Нават дзяўчынка, якая моцна трымала Васільку за руку, саромеючыся ўласнай смеласці, выгукнула званчэй за ўсіх:

– Што ж гэта - сваім шкадаваць?!

– Даўно б так, - змякчыўся Чуб.
– Хоць і тугавата, але даходзіць да вас, нарэшце разумна загаварылі. Словам - давайце, давайце ўсе па хатах!

– І то праўда - што гэта мы тут...

Сляды адно робім...

– Будзем маўчаць!

– Маўчаць трэба, бо сабе ж горш...

Не слухаючы, Чуб павярнуўся да падводы. Распарадзіўся:

– Гнат, паглядзі тут. Я скора, - і пайшоў назад у двор.

Каля ганка ўсё было чыста. Стары Карпа дзяўбаў заступам настылую зямлю.

– Каб ямку ды закапаць, - патлумачыў, паказваючы на згрэблены ў кучку бураковы снег.

– Яшчэ там, на агародзе...
– Чуб хацеў сказаць, што і там трэба будзе прыбраць хоць трохі, замясці, але зірнуў на неба, нізкае, панурае, зацягнутае цяжкімі хмарамі, махнуў рукою - абыдзецца, наваліць снегу за ноч, усё схавае.

– Дзяніс дзе, у хаце?

Карпа ўгукнуў. Прыставіў заступ да сцяны, пасунуўся следам за Чубам у хату.

У хаце, асабліва пасля вуліцы, аж у нос давала змешанымі пахамі аўчыны, брагі, квашанай капусты, непрыбраных закусак на стале, застаялага нявыветранага махорачнага дыму і найбольш востра - тымі асаблівымі, якія нічым не пераб'еш і ні з якімі іншымі не зблытаеш, пахамі хворага чалавека і немаўляці. На печы за комінам сярод кучы лахманоў ляжала хворая Карпава жонка, а ў большай хаце (Чуб ведаў), так ні разу і не паказаўшыся ім на вочы, сядзела з дзіцём Карпава нявестка, жонка старэйшага сына Данілы, які, як і меншы, Дзяніс, быў у Семежаве ў брыгадзе.

Дзяніс стаяў у кутку каля лавы і піў, прагна каўтаючы, ваду з жалезнай кружкі. Калі ўвайшлі бацька з Чубам, адарваўся, не падымаючы вачэй, прамармытаў:

– Захварэў, здаецца...

– Ну дык не дзіва, без шапкі на дварэ, - заўважыў Чуб.
– Ты б мо ваду халодную пабярогся піць?

«Здзекуецца? Насміхаецца? Ці папраўдзе не здагадваецца ні аб чым? Напляваць - абы хутчэй скончылася ўсё, абы яны нарэшце з'ехалі адсюль», - пакутліва думаў Дзяніс.

Чуб па-гаспадарску, не пытаючы дазволу, падышоў да стала.

– Дагуляць не далі, - шчодра плюхнуў сабе ў чарку з вялікай бутлі.
Ну, дзе наша не прападала! На дарожку!

– Піце на здароўе...

Карпа замітусіўся:

– Дый сабраць жа вам трэба чаго... І Данілу гасцінец будзе... Усё ж ёсць! Каўбасы пакладу, і сала, і масла...

– Вось за гэта дзякую, бацько.
– Чуб выцер мокрыя губы, укінуў у рот кавалак сала без хлеба.

Дзяніс, які крадком назіраў за ім, аж перасмыкнуўся. «Гэта не людзі! Пасля ўсяго прыйсці, і жлукціць гарэлку, і чвякаць салам!..» Ізноў яму захацелася неяк уцячы адсюль, каб не бачыць нічога, схавацца, як малому, у сваім ціхім надзейным куточку паміж хлявом і прыбіральняю.

– Дзяніско, сынок!
– пачуўся з-за коміна слабы голас.
– Падай і мне вады!

Ён хуценька боўтнуў конаўку ў цэбрык. Аберуч, падняўшыся на дыбкі, падаў маці.

– А што гэта бухала там, на дварэ?
– напіўшыся, спытала хворая.

– Нічога, ляжы сабе, - адказаў заместа сына Карпа, які вярнуўся з сянец, трымаючы ў руцэ ладна ўпакаваную палатняную торбу.
– Гэта так, хлопцы балваліся... Лепш падай там цыбулі нізку. Ды большую знайдзі, не чужым даём... Данілу нашаму...

Поделиться:
Популярные книги

Искатель 2

Шиленко Сергей
2. Валинор
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Искатель 2

Ты - наша

Зайцева Мария
1. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ты - наша

Наемный корпус

Вайс Александр
5. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Наемный корпус

Последний Паладин. Том 11

Саваровский Роман
11. Путь Паладина
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 11

Студент из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
2. Соприкосновение миров
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Студент из прошлого тысячелетия

Я – Легенда

Гарцевич Евгений Александрович
1. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Я – Легенда

Двойник короля 14

Скабер Артемий
14. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник короля 14

Кодекс Охотника XXVIII

Винокуров Юрий
28. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника XXVIII

Дитя прибоя

Трофимов Ерофей
Дитя прибоя
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дитя прибоя

Тринадцатый XII

NikL
12. Видящий смерть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
7.00
рейтинг книги
Тринадцатый XII

Неудержимый. Книга XXIX

Боярский Андрей
29. Неудержимый
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXIX

Последний Герой. Том 5

Дамиров Рафаэль
5. Последний герой
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Последний Герой. Том 5

Сокрушитель

Поселягин Владимир Геннадьевич
3. Уникум
Фантастика:
боевая фантастика
5.60
рейтинг книги
Сокрушитель

Сильнейший Столп Империи. Книга 5

Ермоленков Алексей
5. Сильнейший Столп Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сильнейший Столп Империи. Книга 5