Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Маленькi прынц

де Сент-Экзюпери Антуан

Шрифт:

– Мне таксама хочацца пiць... Давай пашукаем калодзеж...

Я безнадзейна махнуў рукой: недарэчна наўздагад шукаць калодзеж у бязмежнай пустынi. I ўсё ж мы рушылi ў дарогу.

Мiналi гадзiна за гадзiнай, а мы моўчкi ўсё iшлi ды iшлi па сыпкiм залацiстым пяску. Звечарэла, пачалi загарацца зоркi. Я бачыў iх, як у сне, ад смагi мяне трошкi лiхаманiла. У памяцi ўсплылi словы Маленькага прынца.

– Значыць, ты таксама ведаеш, што такое смага?
– спытаў я.

Але Маленькi прынц не адказаў на маё пытанне.

– Вада бывае неабходная i сэрцу...
– проста сказаў ён.

Я не зразумеў яго адказу, але прамаўчаў... Я добра ведаў, што не варта яго распытваць.

Ён стамiўся i сеў на пясок. Я прымасцiўся побач. Праз якую хвiлiну маўчання ён вымавiў:

– Зоркi вельмi прыгожыя таму, што недзе там ёсць кветка, хоць яе i не вiдно...

Я згадзiўся з iм i моўчкi глядзеў на залiтыя месячным святлом пясчаныя хвалi.

– Прыгожа ў пустынi, - дадаў ён.

Што праўда, то праўда. Я заўсёды любiў пустыню. Сядзеш на бархан. Нiчога не вiдно. Шчога не чутно. I толькi нешта зiхацiць у цiшы...

– I надае хараство пустынi тое, - сказаў Маленькi прынц, - што дзесьцi ў ёй хаваюцца крынiцы...

I раптам я зразумеў гэтае варожкае ззянне пяску. У маленстве я жыў у вельмi старым доме. Расказвалi, што ў iм быў схаваны нейкi скарб. Вядома, нiхто так i не змог адшукаць таго скарбу, а можа яго нават i не шукалi. Але ён зачароўваў усю сялiбу. Глыбока ў сэрцы хаваў дом неспазнаную таямнiцу...

– Гэта праўда, - згадзiўся я.
– Вазьмi ты дом, цi зоркi, цi пустынi, тое, што надае iм сапраўднае хараство, не ўбачыш вокам.

– Я рады, што ты згодзен з маiм Лiсам, - адказаў Маленькi прынц.

Маленькi прынц задрамаў. Я ўзяў яго на рукi i пайшоў далей. Я быў усхваляваны. Мне здавалася, што я нясу далiкатны скарб. Здавалася нават, што на ўсёй Зямлi няма нiчога болей кволага. Нас амывала месячнае святло, i я глядзеў на бледны лоб маленькага прынца, на яго заплюшчаныя вочы, на пасмачкi валасоў, якiя паварушваў лёгкi ветрык, i я думаў: тое, што я зараз бачу, толькi абалонка. Сама галоўнае - тое, чаго не ўбачыш вачыма...

На яго вуснах мiльгнула ледзь прыкметная ўсмешка, i мне зноў падумалася: "Што мацней за ўсё хвалюе мяне ў гэтым сонным прынцы, дык гэта яго вернасць кветцы, гэта вобраз ружы, якi, як агеньчык каганца, свецiцца ў iм, нават калi ён спiць..." I ён здаўся мне яшчэ болей кволым. Трэба вельмi старанна ахоўваць каганцы: дзьмухнi вецер - i яны могуць патухнуць...

Так я iшоў ды iшоў, пакуль на досвiтку не наткнуўся на калодзеж.

ХХV

– Людзi ўплiшчваюцца ў хуткiя цягнiкi, але яны i самi не разумеюць, чаго шукаюць, - сказаў Маленькi прынц.
– I апаноўвае людзей трывога, i пачынаюць яны кiдацца то ў адзiн, то ў другi бок...

Маленькi прынц памаўчаў, потым дадаў:

– I ўсё дарэмна...

Калодзеж, да якога мы дайшлi, не быў падобны на сахарскiя калодзежы. Сахарскiя калодзежы - гэта звычайныя ямкi, выкапаныя ў пяску. Гэты ж нагадваў сама сапраўдны вясковы калодзеж. Але нiдзе паблiзу не было нiводнай вёсачкi, i я падумаў, што трызню.

– Як дзiўна, - сказаў я Маленькаму прынцу, - тут усё прыгатавана: i калаўрот, i вядро, i вяроўка...

Ён засмяяўся, узяў вяроўку, пачаў раскручваць калаўрот. I калаўрот зарыпеў, нiбы стары флюгер, якi доўга ржавеў у бязветры.

– Чуеш?
– сказаў Маленькi прынц.
– Мы разбудзiлi калодзеж, i ён заспяваў...

Я не хацеў, каб ён высiльваўся:

– Дай сюды, я сам. Гэта зацяжка для цябе.

Я павольна падцягнуў поўнае вядро да краю калодзежа. Трывала паставiў яго на зрубе. У вушах усё яшчэ звiнела песня калаўрота, на яшчэ не супакоенай вадзе трымцела сонца.

– Мне хочацца глынуць гэтай вады, - сказаў Маленькi прынц, - дай папiць...

I я зразумеў, чаго ён шукаў!

Я паднёс вядро да яго вуснаў. Ён заплюшчыў вочы i пачаў пiць. Было так хораша, нiбы ў свята. Гэтая вада была не проста спажыўны прадукт, гэта было нешта куды большае. Яна нарадзiлася з хадзьбы пад зоркамi, з песнi калаўрота, з намаганняў маiх рук. Яна была прыемнай сэрцу, нiбы падарунак. Нiбы навагоднi падарунак, якi я атрымлiваў у маленстве пад зiхаценне елкi, пад арганную музыку паўночнай iмшы, пад пяшчоту ўсмешак.

– На тваёй планеце, - сказаў Маленькi прынц, - людзi вырошчваюць пяць тысяч ружаў у адным толькi садзе... I не знаходзяць таго, чаго шукаюць...

– Не знаходзяць...
– згадзiўся я.

– А тое, што яны шукаюць, можна знансцi ў адной толькi ружы, - альбо ў глытку вады...

– Безумоўна, - згадзiўся я.

А Маленькi прынц дадаў:

– Вочы сляпыя. Шукаць трэба сэрцам.

Я напiўся. Мне лёгка дыхалася. Пясок на дасвеццi адлiваў мёдам. I гэты мядовы колер таксама напаўняў мяне шчасцем. Чаго б мне было гараваць?

– Ты павiнен стрымаць сваё абяцанне, - мякка нагадаў Маленькi прынц, якi зноў усеўся поруч са мной.

– Якое абяцанне?

– Памятаеш... напыснiчак майму баранчыку... Я ж у адказе за сваю кветку!

Я дастаў з кiшэнi накiды малюнкаў. Маленькi прынц глянуў на iх i засмяяўся:

– Твае баабабы трошкi падобныя на капусту...

– Ну вось!..

А я так ганарыўся сваiмi баабабамi!

– А якiя вушы ў тваёй лiсiцы... Як рогi... Ды якiя доўгiя!..

I ён зноў засмяяўся.

Поделиться:
Популярные книги

Барон ломает правила

Ренгач Евгений
11. Закон сильного
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Барон ломает правила

Выживший. Чистилище

Марченко Геннадий Борисович
1. Выживший
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.38
рейтинг книги
Выживший. Чистилище

Санек 3

Седой Василий
3. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 3

Шайтан Иван 3

Тен Эдуард
3. Шайтан Иван
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Шайтан Иван 3

Петля, Кадетский корпус. Книга третья

Алексеев Евгений Артемович
3. Петля
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Петля, Кадетский корпус. Книга третья

Двойник Короля 10

Скабер Артемий
10. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 10

Наследие Маозари 6

Панежин Евгений
6. Наследие Маозари
Фантастика:
попаданцы
постапокалипсис
рпг
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 6

В лапах зверя

Зайцева Мария
1. Звериные повадки Симоновых
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
В лапах зверя

Кодекс Охотника. Книга XXXIII

Винокуров Юрий
33. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXIII

Отморозок 2

Поповский Андрей Владимирович
2. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отморозок 2

Источники силы

Amazerak
4. Иной в голове
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Источники силы

Газлайтер. Том 17

Володин Григорий Григорьевич
17. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 17

Аспирант

Поселягин Владимир Геннадьевич
3. Рунный маг
Фантастика:
боевая фантастика
4.50
рейтинг книги
Аспирант

Чертова дюжина

Юллем Евгений
2. Псевдоним "Испанец" - 2
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Чертова дюжина