Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Кніганошы

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

– А што ж... Гэтак пацэліць у цемры - ого!.. А вы што, шкадуеце?

– Малады, - сказаў Буткевіч.

– Та-та-та. Кіньце! Усё адно прыйдуць па труп. Не пакінуць жа, трэба думаць, не пахаванага... Словам, лухта!

Забітага завезлі ў мястэчка і палажылі там на радно, у густую траву ля плота валаснога праўлення. Гэта было зроблена знарок, каб хлопца пазналі. Вольке пакінуў прапаршчыка ў мястэчку, а сам накіраваўся ў павет, далажыць.

Буткевіч быў вельмі раззлаваны. Паручнік зноў спіхнуў на яго самае непрыемнае. А глядзець на забітага было непрыемна. Малады, бялявы, валасы хвалістыя, на мёртвым твары - выраз здзіўлення. Вельмі было шкада хлопца. І потым, няхай нават крамола, але нашто было адразу страляць? Трэба было паспрабаваць злавіць яго жывога. Жывадзёр гэты Вольке, вось што! А цяпер - глядзі! Вартуе, праўда, салдат, але гэта ўсё адно.

...Малады бялявы хлопец ляжыць на радне ў густой траве.

Да вечара траву моцна вытапталі. Чутка аб тым, што забілі нейкага кніганошу, хутка разляцелася па навакольных вёсках. Людзі ішлі і ішлі. Некаторыя спыняліся ля мёртвага і доўга разглядалі твар, над якім пачыналі ўжо віцца мухі. Але варта было спытаць старшыні ў каго:

– Што, ведаеш?
– і чалавек, апускаючы павекі або проста гледзячы ў вочы валаснога, абыякава паціскаў плячыма.

– Адкуль я ведаю? Не, не ведаю.

Гэта была сапраўдная змова маўчання. Злуючы на ўсё гэта і на тое, што даводзідца сядзець над забітым, як вароне, Буткевіч нервова спытаў у валаснога:

– Няўжо і вы не ведаеце? Гэта ж ваша воласць.

– Адкуль я ведаю?
– зусім як сяляне сказаў валасны.

Ніхто не выдаў, што ведае забітага. Не выдаў нават рухам. Нават незнарок.

Сярод тых, хто прыходзіў, Буткевіч заўважыў Ганусю. Падышла, зграбненькая, сіняковая, у сіняй з жоўтымі кветкамі хустцы, моўчкі пастаяла над забітым і пайшла прэч.

Ён нагнаў яе, паспрабаваў спыніць і ўбачыў, што вочы ў яе халодныя і чужыя.

Страляеце, - цьмяным голасам сказала яна.

Прапаршчык маўчаў.

– Сорамна, пане Алежа.

– Гэта не я, гэта Вольке, - як хлапчук, паспрабаваў апраўдацца Буткевіч і пачырванеў.

– Я ведаю, пане, - сказала яна.
– Але як вы... маглі?

Яна агледзела яго тым самым чужым і дзіўным позіркам. Ён стаяў такі засаромлены, зграбны, у вачах ягоных былі такая горыч і такая крыўда, што яна апусціла вейкі.

– Што ж гэта вы?
– сказала яна ўжо трохі іншым тонам.
– Як жа гэта вы?

І ён убачыў у яе вачах водсвет таго захаплення, з якім яна заўсёды глядзела на яго. Але акрамя водсвету ў вачах цяпер былі слёзы не слёзы, а так нешта накшталт безнадзейнага развітання з нечым дарагім.

– Не трэба так, Гануся, - усё яшчэ з некаторай ненатуральнасцю сказаў ён.
– Я ж... пакахаў вас.

Яна моўчкі пахітала галавою, адмаўляючы яму ў літасці.

– Не... не...

І пайшла на яго, як на пустое месца. Уражаны, ён адступіў і разгублена глядзеў, як яна ішла затравелай вуліцай, як завярнула за рог драўлянага касцёла, як знікла. І тады ён застагнаў ад сораму і ганьбы.

А хлопец усё яшчэ ляжаў у вытаптанай траве, і людзі падыходзілі, глядзелі і праходзілі. Так цэлы дзень.

Надвячоркам прыехаў з павета злосны Вольке. Куды знікла яго ўсмешка анёла. Твар быў, як у збраяносца, які падае рыцару кінжал, каб той дабіў параненага ворага.

Распранаючыся, змываючы ў двары праўлення пыл з цела (вада тройчы ставала чорная), выціраючыся суровым ручніком, кідаў:

– Зараз паедзем на кардон... Ніхто не пазнаў?.. Дзіва што. Дзікуны!.. Вандалы!.. Індзейцы... Знішчаць іх, як сабак!.. Маўчаць або лаюцца... Я ведаю, хаця б хто слязіну выраніў... Крычалі ў павеце на мяне... Маёр... Нічога, цяпер вось толькі горла прамачу і - на кардон... Я ім пакажу... Крывёю рыгаць будуць.

Толькі за чаем ён трошкі супакоіўся. Высыпаў перад сабою на стол кніжкі з лубянога кораба, піў чай і глядзеў на іх злоснымі, як у луня, вачыма.

– Тутэйшых ім, бачыце, захацелася... Шайзе... А жывуць з цялятамі... Вынішчаць іх...

– Што ж, і мяне вынішчаць?
– з усмешкай спытаў Буткевіч.

– Вы - другое. Вы цывілізаваны чалавек. А гэта - гной.

Пакруціў галавою.

– Ох і крычалі! Кажуць, у губерні зноў з'явіліся падкінутыя лісты. А ў іх словы - што міністраў трэба задушыць...

– Так ужо і напісана?

– Ну, не зусім так. Але - сэнс... Прыехаў з губерні жандарскі маёр... Пасля размовы з нашым трухлявым варацідлам адазваў мяне і сказаў, што калі кантрабанда будзе і далей, асабліва заядлага кантрабандыста прыкончыць без суда і следства: край, маўляў, глухі, лясны. Хто разбярэцца? Можа ў перастрэлцы загінуў? Кантрабандысты ж, яны... узброеныя.

– Гэта ж разбой.

– Гэта не разбой. Гэта барацьба з кантрабандай. А кантрабанда - усё адно кантрабанда, кнігі гэта, англійскія тканіны або тытунь.

Салдат, што вартаваў забітага, асцярожна прачыніў дзверы і бокам праціснуўся ў пакой.

– Табе чаго, Адрыян?
– спытаў Вольке.

– Пахаваць трэба было б... Цэлы дзень на сонцы...

– Тху... Ты б яшчэ смачнейшае што за чаем распавёў.

– Дык як загадаеце?

– Бадай што, можна будзе і аддаць хлопца... Папу ці ксяндзу, хто там ёсць. Усё адно нічога не скажуць.

– І потым, там яшчэ чалавек стаіць, - сказаў салдат.
– Просіць вас.

– Хай пачакае, - сказаў паручнік.
– Бачыш, чай п'ю. Нічога з ім не станецца, з тваім чалавекам.

– Стары.

– Тым больш.

Буткевіч выглянуў у акно. Непадалёк ад трупа стаяў чалавек год пад шэсцьдзесят, кашчавы і яшчэ даволі дужы. Здзіўлялі ступакі ягоных ног. Пры росце, нават трошкі ніжэйшым за сярэдні, яны былі вельмі вялікія і пляскатыя.

«Як у палескага злодзея», - падумаў Буткевіч.

Чалавек стаяў, склаўшы грыбком вялікія і змаршчакаватыя далоні. Абапіраўся імі на доўгі дарожны кій. Выцвілыя сінія вочы трошкі непаразумела, але спакойна глядзелі на забітага.

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга XVII

Винокуров Юрий
17. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVII

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Адвокат Империи 8

Карелин Сергей Витальевич
8. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
дорама
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 8

Боярич Морозов

Шелег Дмитрий Витальевич
3. Наследник старого рода
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
альтернативная история
7.12
рейтинг книги
Боярич Морозов

Моров. Том 7

Кощеев Владимир
6. Моров
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Моров. Том 7

Имя нам Легион. Том 17

Дорничев Дмитрий
17. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 17

Чужак из ниоткуда

Евтушенко Алексей Анатольевич
1. Чужак из ниоткуда
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чужак из ниоткуда

Вперед в прошлое 8

Ратманов Денис
8. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 8

Черный Маг Императора 12

Герда Александр
12. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 12

Законы Рода. Том 8

Андрей Мельник
8. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 8

Кай из рода красных драконов 3

Бэд Кристиан
3. Красная кость
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кай из рода красных драконов 3

Революция

Валериев Игорь
9. Ермак
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Революция

Законы Рода. Том 10

Андрей Мельник
10. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическая фантастика
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 10

Охотник за головами

Вайс Александр
1. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Охотник за головами