Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Хор

За здароўечка, за ваша Кіньма чарку ў горла наша! З п’яным спрэчкі не заводзь! — П’яным свары — хоць бы хоць!

Герольд абвяшчае прыход паэтаў розных напрамкаў: пеюноў прыроды, прыдворных начотчыкаў і мінезінгераў, пяшчотных лірыкаў і одапісцаў. У штурхатні і валтузні ніхто не дае другому вымавіць слова. Толькі адзін праціскаецца наперад.

Сатырык

Адно мне грэе сонца — Што маю нюх і хватку, Дзе толькі давядзецца, Я рэжу праўду-матку.

Пеюны могілак і ночы просяць прабачэння, бо яны якраз заняты цікавай гутаркай з модным вампірам — можа, у будучым з яе ўзнікне новы напрамак паэзіі. Герольд адыходзіць ад іх і выклікае грэчаскую міфалогію, якая і ў сучасных масках захоўвае адметную самабытнасць.

Грацыі{140}

Аглая

З ласкай у жыццё ідзіце І пяшчотна дар дарыце.

Гегемона

З ласкаю прымаць прыемна І адорваць узаемна.

Еўфрасіна

А найлепш ад ласкі ўсякай Адарыць усіх падзякай.
Паркі{141}

Атропа

Я старэйшая, мне спрасці Трэба нітку долі вашай, Шмат умельства трэба ўкласці, Каб хваліцца добрай пражай. Каб вілася нітка роўна, Трэба добра лён прыладзіць, Каб ён мяккі быў, як воўна, Трэба пальцамі прыгладзіць. Куралесьце ў буры танца — Ні на што ніякай скідкі: Толькі помніце, — парвацца Могуць тоненькія ніткі.

Клота

Мне давераны нажніцы, Каб падрэзаць дзе-нідзе, Памагчы старой сястрыцы, Дзе яна не так спрадзе. Бо яна ў мяне — майстрыха З валакон гнілых сукаць, Бо яна ж умее ціха Крылы марам падсякаць. Ды і я не раз псавала Маладым любоўны пал, І таму цяпер схавала Я нажніцы ў футарал. Сёння хай ляжыць кудзеля — Абыдуся без сясцёр. Колькі радасных падзеяў! Як бушуе шумны двор!

Лахезіс

Я, мудрэйшая, павінна Ў нітках бачыць палатно. Хай жа круціцца няспынна У сястры верацяно. Чашку ў чашку я паволі Навіваю на клубок, Пераблытаць іх ніколі Не павінен мой юрок. А спынюся ў час рабочы, Смерцю ўласнай заплачу; Наматаўшы дні на ночы, Аддаю клубок ткачу.

Герольд

А гэтых трох не распазнаць натуры, Хоць вы антычныя чыталі скрыпты, Пад маскай ветлівасці ўяўнаў скрыты Вядзьмаркі нораў і пагляд пануры, Заўжды іх выгляд чысты і нявінны. То фурыі{142} — я сам не даў бы веры, Што пад такою маскаю — пантэры І кобры ўлезлі ў вобраз галубіны. А зрэшты, сёння тут, калі наўкола Усе распустай хваляцца, дурнотай, Навошта лютасцю ўпівацца ўпотай, Удаючы пры ўсіх з сябе анёла?
Фурыi

Алекта

Даверлівасць мы шчыра вашу любім; Нам, фурыям ліслівым, вельмі проста Ашальмаваць каханка, як прахвоста,— Нашэпчам, наплявузгаем, загубім. Мы толькі скажам хлопцу, што нявеста З другімі бавіцца, другім міргае; Ды каб хоць людская была — худая, Як той казаў — ні рошчына, ні цеста. А ёй нашэпчам: «Твой каханы хлопец Перад другой дзяўчынай чапурыцца, Яшчэ й пакепвае з цябе, дурніца».— І будзе свара, і ўсяго там хопіць.

Мегера

Калі ж яны асмеляцца пабрацца, Дык столькі я ў іх шлюб улью атруты, Пякучай жоўці і сямейнай смуты, Што праз жыццё ім будзе адрыгацца. Што знаю я ў людскім метамарфозе? Няма граніцы чалавечым марам: Здабыты скарб аддаць вам могуць дарам, Пагрэўшыся, сумуюць па марозе. Найбольш за ўсё люблю губіць людзей я, Калі яны адно другому ў пару, Бо тут не цяжка напусціць кашмару Ад дэманічнай страсці Асмадзея{143}.

Тысіфона

Што атрута? Злыя пашчы? Здрады напушчу заразу! Хто кахае дзвюх адразу, Той ужо зусім прапашчы. За пацехі і забавы Прыйдзе, прыйдзе час расплаты — Будзе гонар твой распяты Горкай славаю няславы. Хто даруе зло, падманы Або выкажа спагаду? Нават рэха ганіць здраду: Паўтарае: «Згінь, паганы!»

Герольд

Рассуньцеся! Яшчэ адной грамадзе Дарогу высцелем на маскарадзе, Вунь слон ідзе — сапраўдная гара. Якія вушы, біўні, ногі-ступы! Я дам вам ключ разгадкі гэтай групы: На спіне пасярэдзіне шатра Сядзіць жанчына, незалежна, ўладна, І тоненькім кіёчкам далікатна Дарогу ўказвае; між тым другая Рукою ўсіх гасцей вітае. А па баках, закутыя ў кайданах, Дзве паланянкі крочаць на арканах; Адна, як пліска, спуджана трасецца, Другая страху не бярэ да сэрца. Дык, можа, самі пані зробяць ласку І ўрэшце здымуць з твару маску?

Апаска

Лямпы, свечкі і паходні Мігацяць ужо з смугі. Уцякла б я з гэтай сходні,— Не пускаюць ланцугі. Блазны, дурні, скіньце маску! Прэч адгэтуль! Я дрыжу! Рупіць вам забіць Апаску, Загубіць маю душу. Тут злачынцаў цэлы табар; — Глянеш — проста зубаскал, Нават твой, здаецца, сябар, А пад маскаю фіскал. Як пабегла б я з палаца, Ды трымаюць кайданы,— І нідзе не ўратавацца Ад пагроз і ад труны!
Поделиться:
Популярные книги

Я царь. Книга XXVIII

Дрейк Сириус
28. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я царь. Книга XXVIII

Студиозус

Шмаков Алексей Семенович
3. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус

Изгои

Владимиров Денис
5. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Изгои

Холодный ветер перемен

Иванов Дмитрий
7. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Холодный ветер перемен

Эволюционер из трущоб. Том 9

Панарин Антон
9. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 9

Третий Генерал: Том IV

Зот Бакалавр
3. Третий Генерал
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Третий Генерал: Том IV

Старая школа рул

Ромов Дмитрий
1. Второгодка
Фантастика:
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Старая школа рул

Переиграть войну! Пенталогия

Рыбаков Артем Олегович
Переиграть войну!
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
8.25
рейтинг книги
Переиграть войну! Пенталогия

Император Пограничья 5

Астахов Евгений Евгеньевич
5. Император Пограничья
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Император Пограничья 5

Имперец. Том 5

Романов Михаил Яковлевич
4. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
6.00
рейтинг книги
Имперец. Том 5

Моров. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Моров
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Моров. Том 1 и Том 2

Идеальный мир для Лекаря 10

Сапфир Олег
10. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 10

Моя простая курортная жизнь 4

Блум М.
4. Моя простая курортная жизнь
Любовные романы:
эро литература
5.00
рейтинг книги
Моя простая курортная жизнь 4

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство