Быў. Ёсць. Буду
Шрифт:
Глухi генiй
Гойя
Сон розуму пачвар раджае, І панствуюць яны над ім, Паветра крыкам запаўняюць, Вішчаць і кідаюцца ў дым. І вар'яцее мозг ад плачу На самай праведнай з планет. Чуць не магу!!! Ўглядаю. Бачу І мацаю каравы свет. Што з ім? Які смяшлівы д'ябал Зямлёй гуляе, як мячом? Чаму аднога ўладай вабіць? Чаму другога б'е мячом? У ведзьмы на грудзях звісае Дух цемры, злосны і тупы. Свет забівае і ўмірае. Хто не асёл - той нетапыр. І хто паверыць, нават з кроўных, Што цяжка мне узнёсласць мар, Дзіцячую сваю любоўнасць Хаваць за жорсткасць і кашмар? Іначай нельга, бо адразу Раздражніш лютую змяю... Іначай схопяць і абразяць, І граззю ў душу наплююць. У царстве смерці і трывогі Ёсць для мяне адзін маяк, Што асвятляе мне дарогі... Іспанія, зямля мая! Ахутаная ў сан-беніта З дурацкім вострым каўпаком, Равучым полымем абвіта, Ў турме задушана шнурком. Вайна! Забілі маці ў полі. Нясуць. А захад дагарэў. Дзіцёнак сіры, бедны, кволы Ідзе за ёй і вочы трэ. Не бачылі бы лепей вочы Вось гэта: новай смерці цень, Маленькую фігурку ноччу, Кранаючую, як прамень. Хто высушыць дзіцяці слёзы? Хто ён, загублены ў хмызах? Язміну кветка на марозе. На веях мёртвая сляза. "Матуля, бедная! Як гэта вытрымаць?! Якая мужнасць!" Суцэльны крык ірвецца з горла, Крык фарбы, крык іглы ў турме. І ўрэшце: "Ісціна памёрла!" Памёрла пад вясёлы смех. Глухім жыву і паміраю, Глухім крычу пад градам куль, Глухім, бо слухаць не жадаю Хлусню, што панствуе паўсюль. Пакуль пад гукі новай песні, Харалу, што залье палі, Святая праўда не ўваскрэсне, Ўсё ж уваскрэсне на зямлі. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Тады - пачую. "Не злабiся на ерэтыкаў..."
"Што такое ёсць справядлiвасць..."
Беларускае мiнулае
"З амбона хтось крычаў пра шлях да раю..."
Былому другу
Склероз
Арарацкая далiна
Армянскія ананімныя прытчы
Вольныя пераклады
Стагоддзе V Воўк авечкам сказаў: "Мір вам светлы й святы. Нада мной і над вамі - адзіны бог". І Баран сказаў: "О сёстры й браты!– Ратуйся, хто як і хто змог!" Калі часам пачую голас святы: "Абавязкі!!! Прагрэс!!! Ідэі!!! Правы!!!", - Мне таксама хочацца крыкнуць: "Браты! Ратуйся, - на на злом галавы!!!" Стагоддзе ХХ Ганарылася стронга перад печкуром: "Рыбакі мной цароў частуюць! А ты?! Галадранец кожны нясе цябе ў дом, Купіўшы за шэлег сто тры хвасты". І пячкур адказаў: "Ну і хай сабе голь, Хай ламаны шэлег за сто тры хвасты. Ты ж - бясплатна вандруеш на панскі стол. Значыць, нават таго не вартая ты".
Пяць струкоў перцу
"Старайся..."
Хан i табiб
Прарок
Генадзю Кісялёву
Маналог Кастуся з ІІІ акта трагедыі "Кастусь Каліноўскі"
Далёкія-далёкія дарогі Пад хмарнай лебядзінай чарадой... Іду... Не веру ў д'ябла, ані ў бога. Былі б - дык не паднеслі б чары той: Пакутваць цяжка гневам і журбою, Ў пустыні марна да пяскоў гукаць За край, даўно адвучаны ад бою, Ад мовы, гонару і языка. І жыць, як тыя, што вось-вось сканалі, Але яшчэ не ўпалі ў вечны смерч: Мозг шле навокал клічы і сігналы, А цела - ў мёртвы лёд закула Смерць. Ў распадзе клетак мозгу, бы ў магіле, Чуць, як лікуе крумкачоў імша, Ўсе словы чуць у гневе і бяссіллі, Пакуль не вернецца ў Нішто душа. І з горыччу, бы ў сполаху зарніцы, Убачыць раптам дальнія гады, Калі нашчадкі узвядуць грабніцы Ўсім тым, каго распялі іх дзяды, Каго пабілі на стагнах каменнем, Каго на плаху валаклі з турмы... Вы, людзі ўсіх наступных пакаленняў, Ці будзеце у роспачы, як мы, З сваёй апошняй ледзяной калыскі Чуць мозг, што марна растае ў агні? Не трэба. Што нам славы абеліскі?!? Што нам, памёрлым, знічы і граніт?! Калі жадаем мы адной кароны: Пачуць, як лёсу валяцца муры, Пачуць, хаця і ў першы дзень па сконе, Ў згасанні мозгу ярасны ваш крык. І зразумець, што вы ўзламалі краты, Апошняй думкай, цяжкай, як свінец, Што блізкі ён, вялікі ваш пачатак, Што блізкі ён, вялікі мой канец. І ў водбліску згасальнае заранкі Апошнім промнем, як лязом нажа, Пайсці раллёю, мною узаранай Для руні, невядомай і жаданай... Пайсці да вас... І да свайго крыжа. Дэман
– спытаў у яго. – А нашто табе ведаць аб гэтым? – Што ты? – Я кветка і зорка. Пагоня і бег. – Зараз адкуль? – Я... забыўся на тыя планеты. Дзе абпякаў мае крылы агонь, дзе завейваў іх снег. – Што ты пабачыў? – Тупых катаклізмаў раскаты, Зло і пяшчоту, пажар і спакойны заліў.
– Ўсё гэта можна пабачыць на гэтай праклятай, На блаславёнай, на сонечна-змрочнай зямлі. – Што ты запомніў найбольш? – Ледзяныя абшары свабоды, Дзе сумнявацца даводзіцца ў сэнсе самога быцця, І каля Альфы Цэнтаўры грыбы вадародныя, А ў Магеланавай Хмары няпэўныя іскры жыцця. Ёсць там планета, што Антызямлёй называюць, Чорная прорва за ёю. І там, у здрадлівай імгле, На двайніка твайго вораг з кінжалам чакае, І з антыкуляй, што дрэмле у антыствале. – Дэман мой, што ж не сабраў ты апошнія сілы, Каб двайніку сніліся вершы, каханне, спакой? – Але ж цябе на зямлі гэтай, дружа, таксама забілі Слабай жаночай рукою, каханай рукой. – Дух дасканалы занадта, ўсю горыч ты зведаў. Што ж уратуе жыццё? Ратуй мяне, дружа, або Вырві з мяне ледзяную самоту ўсяведання, Дай мне няведанне простых і простых любоў. Ўсё асляпленне кахання, эльбрусы яго і галгофы, Люд, што гібее ў агні, сэрца, што гіне ў агні, - На іх, вазьмі іх сабе разам з гэтымі строфамі, Што разумеюць усё і нічога не могуць змяніць. У чалавека ўначы ўсміхнуліся змрочныя вочы: – Просіш аб чым? Пагасіць твой апошні маяк? Хлусіш нашто? Ты ж не хочаш збавення, не хочаш. Лепшаю песняй тваёй стала пакута твая. Мужна ў цемру глядзі і трызні аб вечнай радзіме, Трызні аб шары зямным і пакутвай далей і далей, Пакуль не згасла зямля, пакуль чыстае неба ад дыму. І пакуль гібель твая дрэмле ў нейчым ствале.
Поделиться:
Популярные книги
Тринадцатый XII
12. Видящий смерть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
7.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 10
10. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого
1. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Государь
7. Варяг
Фантастика:
альтернативная история
8.93
рейтинг книги
Мастер...
1. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.50
рейтинг книги
Лекарь Империи 2
2. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
дорама
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 5
5. Изгой
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 12
12. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Зеркало силы
3. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный
1. Дважды одаренный
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 1
1. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Копиист
2. Рунный маг
Фантастика:
фэнтези
7.26
рейтинг книги
Лекарь Империи 8
8. Лекарь Империи
Фантастика:
попаданцы
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Дворянин
2. Император и трубочист
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.00