Лісце каштанаў

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Лісце каштанаў

Лісце каштанаў
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Уладзімір Караткевіч

Лісце каштанаў

I

Чалавек можа сказаць, што ён не любіць мора, сіняга мора, ласкавага, цёплага - і яму не павераць. Чалавек можа сказаць, што ён не любіць светлай-светлай срэбнай поўні над цвітучым садам, у якім вішні купаюцца ў зеленаватым месячным святле, стаяць, як хмары, як белыя прывіды - і з яго толькі пасмяюцца, падумаюць, што ён арыгінальнічае, асабліва калі ў кампаніі ёсць прыгожыя дзяўчаты. А я веру, калі такое здараецца, таму што...

...Нехта можа не паверыць мне, але я і сам не люблю адной з самых прыгожых з'яў на зямлі. Не люблю лістоты каштанаў. Жоўтай, асенняй, залацістай пад сонцам, лапчастай (а за ёй сіняе-сіняе неба залатой восені).

Прыгажэй за яе няма на зямлі. Вулкі ў залатых каштанах ныраюць то ўгору, то ўніз. Наводдаль цьмяна, як праз ваду, плавяцца ў няяркім сонцы залатыя купалы цэркваў. Лістота звініць, калі яе зграбаюць у купы, у якіх так добра куляцца дзецям і закаханым юнакам. Замілаванне такое, што глянь на ўсё гэта - і памры, бо сэрца разрываецца ад прыгажосці ўвядання.

І адначасова ад балеснай тугі, ад незваротнасці ўспамінаў, ад спозненых шкадаванняў, ад непапраўнасці... ад нянавісці.

І няхай з гэтай прычыны ніхто не лічыць мяне дурнем. Не, не дурнем, а вар'ятам.

Пах, фарба, прадмет, пейзаж, успамін накладаюць часам на наша жыццё такі цень, такую пячаць, наносяць нашай душы такі ўдар, што, напэўна, успамінаюцца пасля нават у хвіліну смерці.

Я насцярожана стаўлюся да татарнікаў. Здаецца, што можа быць прыгажэй: гордая, моцная расліна ў малінавай шапцы, уся натапыраная дзідамі, калісьці сімвал нашай зямлі. Але я памятаю, як раслі яны на чыгуначным насыпе і як пасля налёту на эшалон чырванелі на іх кроплі крыві.

І я ніколі ў жыцці не завяду ў хаце вавёрку. Я люблю сядзець у загарадным доме і сачыць праз акно, як яны бегаюць у заснежаных дрэвах - зыркі, жывы язычок агню, - люблю, калі яны раніцай цакочуць і стукаюць у шыбу (просяць арэхаў або проста хлеба), але - не завяду.

Калі я быў у "ястрабках", то ў нашым напаўдзіцячым атрадзе быў хлопец, і ў яго была ручная вавёрка. Вечна ездзіла ў яго на плячы, забіралася спаць у кішэнь гімнасцёркі, харошая была. Мы ўсе яе дужа любілі, падгадоўвалі.

А потым даведаліся, што рэшткі банды Боўбута прарываюцца на паўдзённы захад, і нас паставілі ў самае бяспечнае месца, ледзь не ў тылу, на ахову хлебных складаў - і хто ведаў, што Боўбут пойдзе гэтым, самым нязручным шляхам. Самым, здавалася, складаным для яго.

Некалькі гадзін страляніны. 3 усяго майго "аддзялення" засталося два чалавекі.

Дык вось, т о й ляжаў дагары, і трава пад галавою намокла і пацямнела, і вавёрка цакатала ў яго на грудзях. Куля трапіла яму ў рот (відаць, крычаў нешта) і разнесла патыліцу. Калі хлопцаў хавалі, яна, вавёрка, таксама ўсё сакатала на краі ямы.

Не, я ніколі не завяду сабе вавёрку.

Але гэта было годам-двума пазней, на паўночнай мяжы Палесся.

А тады, калі было лісце - тады мы былі проста хлопцы, якія часам яшчэ гулялі ў вайну. Нам было яшчэ мала! А мы ж сербанулі яе, вайны, вышэй глоткі, усе гэтыя напалову падлеткі, напалову юнакі, у характары якіх часам прарываліся нават дзіцячыя рысы.

Нам было па чатырнаццаць - пятнаццаць - шаснаццаць год. І мы проста не дагулялі ў галодным нашым дзяцінстве. Пра іншых з нашай "банды" я раскажу пазней. Што ж датычыцца мяне, то мой лёс склаўся - у двух словах - так.

Эвакуіравацца не здолелі. Пайшлі ў пушчу. Бацька - партызанскі разведчык, я - партызанскі сувязны. Пазней, калі прыляцеў з Вялікай зямлі першы самалёт - чатырох дзяцей з нашага атрада вырашылі адправіць з ім, далей ад небяспекі. Я хацеў пераседзець у лесе - выдала, зараза, сучка нашага "баці". Адправілі сілком. Адзінае было суцяшэнне, вельмі дурацкае, што ніхто з гэтых дарослых боўдураў, нават "баця", не бачыў, як прыгожа выглядае зверху лінія фронту, асабліва калі б'юць зеніткі.

Інтэрнат на Урале, некалькі беспаспяховых уцёкаў. Урэшце, уцёк зусім і некалькі месяцаў беспрытульнічаў. Краў, што праўда, толькі ў чужых гародах. Даходзіла да таго, што пасвіў у паўночным Казахстане вярблюдаў - хочаце верце, хочаце не. Дзівам адшукаў бацькоў (бацька быў дужа патрэбны спецыяліст, і яго перакінулі "на мацярык" адным з наступных рэйсаў).

Пасля былі вызвалены два невялічкія лапікі Беларусі, і "продка" майго паслалі на вызваленую тэрыторыю, некуды пад Лёзна. Браць мяне з сабою ён не хацеў, і мы разумелі чаму, па эзопаўскіх намёках у лістах: "Матылі лётаюць, ды толькі высока..."

Якраз у гэты момант праязджаў праз наш горад мой дзядзька, якога перавялі з Далёкага Усходу на фронт, і ўзяў нас з сабою ў вялікі паўдзённы горад, ад якога немцы адкаціліся куды далей, чым ад Лёзна.

Там у вялізным прасторным двары знайшлася кінутая хата, флігель, што ўвесь тануў у зараслях бэзу. Было цвёрда вядома, што гаспадары загінулі. І мы занялі флігель. І сталі жыць.

Вялікі паўдзённы горад... Уласна, чаму менавіта так? Чаму наша літаратура поўная гарадамі Энскамі, Ліпскамі? Смешна. Мы сядзелі ў Адэсе, на беразе Энскага мора.

Дык вось, гэты вялікі паўдзённы горад быў Кіеў.

Не той, што зараз, багаты, людны, звонкі ад галасоў і смеху, ад шолаху фантанаў і гулу машын, а ціхі, нібы прыглушаны, нібы ледзь ачухаўся ад страшнага сну, зразумеў, што ўсё мінула, і пацягнуўся насустрач сонцу, але яшчэ не смяецца, бо не можа да канца паверыць у радасць, і толькі нясмелай, харошай усмешкай сустракае неба, і сінь Дняпра, і цвіценне белай акацыі.

Рэдка-рэдка сустракаліся на вуліцах людзі: можна было прайсці вулачку і не сустрэць ніводнага прахожага. Тры разы на дзень праходзіў былым Бібікаўскім, а цяпер Шаўчэнкаўскім бульварам трамвай. Дацвітаў язмін, і перад трамваем узляталі белыя матылі.

Разбурэнні віднеліся галоўным чынам на Крашчаціку і на тых частках іншых вуліц, што прылягалі да яго. Нібы вялікая рака ў страшэнным разліве панішчыла не толькі свае берагі, але і берагі ў вусцях тых рэк, што ўпадалі ў яе.

Гэта было лета поўнай, нічым не закаламучанай волі. Такога не здаралася ў мяне ні дагэтуль, ні пасля і, відаць, ніколі ўжо не будзе. Гароду мы не мелі - позна прыехалі і позна было заводзіць. Дзядзька паехаў на фронт. Хатнім было не да мяне. Няма чаго было нават рыхтавацца да вучобы: Беларусь вызвалялася і восенню мы меліся ехаць туды.

Комментарии:
Популярные книги

Локки 11. Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
11. Локки
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
фэнтези
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Локки 11. Потомок бога

Кадет Морозов

Шелег Дмитрий Витальевич
4. Живой лёд
Фантастика:
боевая фантастика
5.72
рейтинг книги
Кадет Морозов

Неудержимый. Книга XVIII

Боярский Андрей
18. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVIII

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Дважды одаренный. Том II

Тарс Элиан
2. Дважды одаренный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том II

Третий Генерал: Тома I-II

Зот Бакалавр
1. Третий Генерал
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Третий Генерал: Тома I-II

Снайпер

Поселягин Владимир Геннадьевич
3. Жнец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.60
рейтинг книги
Снайпер

Ненужная жена. Хозяйка брошенного сада

Князева Алиса
1. нужные хозяйки
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ненужная жена. Хозяйка брошенного сада

Княжья Русь

Мазин Александр Владимирович
6. Варяг
Приключения:
исторические приключения
9.04
рейтинг книги
Княжья Русь

Воронцов. Перезагрузка

Тарасов Ник
1. Воронцов. Перезагрузка
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Воронцов. Перезагрузка

Император Пограничья 1

Астахов Евгений Евгеньевич
1. Император Пограничья
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Император Пограничья 1

Третий. Том 5

INDIGO
5. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 5

Шатун. Лесной гамбит

Трофимов Ерофей
2. Шатун
Фантастика:
боевая фантастика
7.43
рейтинг книги
Шатун. Лесной гамбит